Тэлефануйце нам:

(+375 17)

237-98-98

Новы знак якасці МТС

Паважаныя абаненты!

Звяртаючыся сёння да вас, я жадаю сказаць аб вельмі важным аспекце нашай дзейнасці — Якасці, аб тым, што такое для нас якасць і якой змест мы ўкладваем у паняцце.

Якасць для нас — гэта ступень адпаведнасці ўсіх паслуг, тарыфных прапаноў і абслугоўвання, якія прадстаўляюцца намі, патрэбнасцям і чаканням нашых абанентаў. Гэта паняцце ахоплівае і якасць сувязі, і зручнасць дадатковых паслуг, і прадастаўленне абаненту самых сучасных магчымасцяў мабільнай сувязі, і якасць абслугоўвання на ўсіх узроўнях. Плюс да ўсяго гэтага — асобай і неад'емнай часткай Якасці з'яўляецца ўзровень нашых адносін з абанентамі, якасць успрымання кампаніі, яе магчымасцяў і яе прапаноў нашым Кліентам.

У мінуўшым годзе мы правялі ў кампаніі цэлы шэраг працэсаў абнаўлення і рэструктурызацыі, якія дазваляюць нам укараніць Комплексную сістэму кіравання якасцю і вывесці адносіны з абанентамі на новы ўзровень. Кожную хвіліну якасць паслуг МТС забяспечваюць сотні прафесійных супрацоўнікаў на ўсіх узроўнях — ад тэхнічнай інфраструктуры сеткі да абслугоўвання ў нашых офісах. І кожны супрацоўнік памятае аб тым, наколькі яго якасная праца важная для абанента.

Сёння Якасць сувязі МТС адпавядае ліцэнзійным патрабаванням і тэхнічным параметрам адзнакі якасці паслуг мабільнай сувязі. Аднак для нас важна, каб якасць, якую можа забяспечыць кампанія з дапамогай сваіх рэсурсаў і высокапрафесійнага калектыва, першым чынам адпавядала ўсяму, чаго чакаюць ад кампаніі нашы абаненты, у тым ліку і тыя з іх, хто найбольш патрабавальны да Якасці абслугоўвання.

Праца, якая была зроблена намі па развіццю сеткі, укараненню інавацыйных высокатэхналагічных паслуг, развіццю глабальных роўмінгавых магчымасцяў, уключаючы GPRS-роўмінг, а таксама тыя стандарты, якія мы задалі ў сістэме абслугоўвання абанентаў, дазваляе нам сёння з упэўненасцю гаварыць: мы можам забяспечыць належную якасць і адпаведнасць неабходным патрабаванням як з пункта погляду тэхналогій, так і з пункта погляду сэрвісу.

Сёння мы звяртаемся першым чынам да тых людзей, якія пры выбары тавараў і паслуг для бізнэсу або асабіста для сябе у аснову ставяць Якасць. Сёння МТС прапаноўвае гэтую Якасць у вобласці паслуг мабільнай сувязі, падмацоўваючы сваю прапанову яўнымі і важкімі фактамі і дасягненнямі.

За гады працы ў Беларусі мы даказалі, што МТС умее не толькі вельмі хутка будаваць сотавую сетку, развіваючы яе паўсюдна, але і строіць паспяховую стратэгію развіцця. Поспех МТС будуецца разам з поспехам нашых абанентаў — разам мы ствараем дзелавую супольнасць нашай краіны. Сярод нашых кліентаў з'яўляецца ўсё больш буйных прадпрыемстваў і прадстаўнікоў бізнэсу. Гэта людзі і кампаніі, для якіх якасная сувязь і зручнасць абслугоўвання, індывідуальны падыход і аператыўнасць маюць стратэгічнае значэнне. І мы разумеем узровень сваёй адказнасці перад імі. Мы гатовы да гэтай адказнасці. Менавіта таму сёння мы ізноў гаворым аб Якасці.

Генеральны дырэктар СТАА «МТС»
Уладзімір КАРПОВІЧ

Стань Дыджэем! Інтэрн@йт МТС Канэкт

© 2002-2010 СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». Усе правы абаронены