Тэлефануйце нам:

(+375 17)

237-98-98

Якасць абслугоўвання

Дакладнасць і хуткасць разлікаў з абанентамі

У МТС склаўся заслужаны імідж дакладнага і акуратнага ў разліках сотавага аператара. МТС выкарыстоўвае якасную і добра адладжаную сістэму разлікаў плацяжоў, магчымасці якой пашыраюцца.

Дакладны і аператыўны білінг дазваляе абанентам МТС у любы момант кантраляваць стан свайго асабовага рахунку. Гэта пазбаўляе абанентаў ад непрыемных фінансавых «сюрпрызаў». Калі вы абанент МТС — вашы грошы заўсёды у вас на вачах. З 2006 г. высвятліць бягучы баланс асабовага рахунку можна не толькі з дапамогай бясплатнага званка па тэлефоне 088011 і бясплатнага SMS-запыту, адпраўленага на гэты нумар, але і набраўшы на клавіятуры тэлефона *100# і паслаўшы выклік. Гэтую жа магчымасць, толькі ў больш пашыраным варыянце, дае Інтэрнэт-Памочнік. Ён дазваляе кіраваць сваім асабовым рахункам, знаходзячыся ў любым пункце свету, праз сетку Інтэрнэт.

Уласныя цэнтры абслугоўвання абанентаў

Якасць МТС — гэтая не толькі якасць сувязі. Гэта яшчэ і высокі ўзровень сэрвісу ў цэнтрах абслугоўвання абанентаў МТС. Высокакваліфікаваны, ветлівы і ўважлівы персанал працуе па прынцыпе аднаго акна: усе пытанні рашае одзін мэнэджэр. Размаўляючы з наведвальнікам па прынцыпе ПРОСТА Аб СКЛАДАНЫМ, МТС даносіць да яго максімум карыснай інфармацыі, выкладзенай простай мовай.

Пункты продажаў камерцыйных прадстаўнікоў

Развітая сетка пунктаў продажаў і салонаў сувязі дылераў МТС. Персанал, які сустракае наведвальніка ў салоне дылера, перад гэтым здае сур'ёзны іспыт кампаніі МТС. Кампетэнтнасць і прафесіяналізм гэтых спецыялістаў — прадмет сталага кантролю.

Індывідуальнае абслугоўванне для карпаратыўных кліентаў

За ўсе аспекты абслугоўвання карпаратыўнага кліента МТС адказвае персанальны мэнэджэр.

Мабільны Памочнік і Інтэрнэт-Памочнік

З 2002 г. дзякуючы Мабільнаму Памочніку і Інтэрнэт-Памочніку абанент МТС можа кіраваць дадатковымі паслугамі, кантраляваць баланс рахунку і здзяйсняць іншыя аперацыі над тэлефонам дыстанцыйна, без неабходнасці наведваць офіс МТС, а таксама знаходзячыся ў роўмінгу або проста маючы доступ да Інтэрнэту пры знаходжанні за мяжой.

МТС Канэкт Інтэрн@йт Стань Дыджэем!

© 2002-2010 СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». Усе правы абаронены