Тэлефануйце нам:(+375 17)237-98-98 |
Якасць інавацыйМТС ужывае інавацыйныя рашэнні, дзякуючы якім абаненты забяспечаны шырокім спектрам дадатковых паслуг. Сярод іх — шэраг унікальных. Якасць VAS-паслугУ 2006 году МТС першым з аператараў рэалізаваў у Беларусі карысныя і простыя у выкарыстанні USSD-сэрвісы, паслугі «GPRS-роўмінг» і паслугу «НАСТРОЙ-КА», якая дазваляе пазбавіць абанентаў ад складаных працэдур настройкі тэлефонаў для працы з ўсімі паслугамі. Настроены абмен мультымедыйнымі паведамленнямі паміж абанентамі беларускага і расійскага МТС, а ў перспектыве ён будзе ўсталяваны з ўсімі сусветнымі мабільнымі аператарамі. Дзякуючы ўнікальнай шырыні выбару мелодый, прывітанняў, жартаў і магчымасці устаноўкі ўласных рынгбэктонаў замест доўгіх гудкоў сотні тысяч абанентаў МТС карыстаюцца паслугай «ТОНІНГ». Набірае папулярнасць «ТрыЗвон» — унікальны галасавы партал, які сам дазваніцаа да выбранага заказчыкам нумара і прайграе замоўленае пасланне «не сваім» голасам. На гэтым МТС спыняцца не збіраецца і абяцае пацешыць абанентаў укараненнем яшчэ цэлага шэрагу інавацый сусветнага тэлекамунікацыйнага рынку. Па-сучаснаму масавымі ў мінулым годзе сталі паслугі перадачы даных пры дапамозе мабільнага тэлефона. Шмат у чым — дзякуючы новым хуткасцям, якія забяспечваюцца тэхналогіямі GPRS і EDGE, спрашчэнню настройкі профіляў тэлефона, а таксама дзякуючы уводу аптымальных і эканамічных тарыфаў на Інтэрнэт-трафік. «Інтэрнэт+» працягвае заставацца адным з лепшых тарыфных прапаноў на беларускім рынку мабільнага доступу ў Інтэрнэт. |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
© 2002-2010 СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». Усе правы абаронены