Тэлефануйце нам:

(+375 17)

237-98-98

Якасць сувязі

Спецыялісты МТС стала працуюць над тым, каб забяспечыць выкананне паказчыкаў якасці працы сеткі, прадугледжаных ліцэнзіяй МТС. З гэтай мэтай стала павялічваецца колькасць базавых станцый, пашыраецца радыёпакрыццё і камутацыйная ёмістасць сеткі. Ідзе аптымізацыя наяўнага радыёпакрыцця, ужываюцца новыя частотныя рэсурсы ў выбраных Мінсувяззю дадатковых дыяпазонах.

Тэрыторыя пакрыцця

У зоне радыёпакрыцця МТС знаходзіцца больш за 64% тэрыторыі рэспублікі. На гэтай плошчы пражывае больш за 90% насельніцтва Беларусі. Абсталяванне сувязі МТС размешчана у больш як 600 населеных пунктах, ад буйных гарадоў — сталіцы і абласных цэнтраў — да аграгарадкоў і вёсак.

Сетка МТС у Беларусі

Інфраструктура сеткі

Інфраструктура сеткі МТС уключае ў сябе больш за 2 200 базавых станцый стандарту GSM 900 і GSM 1800, больш за 21 000 прыёмаперадатчыкаў, 8 камутатараў агульнай ёмістасцю 3 980 000 нумароў.

Роўмінг

Разгалінаваная роўмінгавая сетка кампаніі прадастаўляе сваім абанентам магчымасць быць на сувязі ў замежных паездках. На сёння колькасць роўмінгавых партнёраў МТС перавышае 200 у 116 краінах свету. Пры гэтым МТС прапаноўвае сваім абанентам сапраўды ўнікальныя паслугі, такія як GPRS-роўмінг. З яго дапамогай нават у камандзіроўцы і на адпачынку можна абменьвацца мультымедыйнымі паведамленнямі, працаваць з электроннай поштай, наведваць інтэрнэт-сайты, і ўсё гэта — з дапамогай свайго тэлефона.

Роўмінг-партнёры МТС

МТС Канэкт Інтэрн@йт Стань Дыджэем!

© 2002-2010 СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». Усе правы абаронены