Тэлефануйце нам:

(+375 17)

237-98-98

Мабільная пошта

Мабільная пошта МТС дазваляе працаваць з электроннай поштай з дапамогай любога мабільнага тэлефона з падтрымкай MMS.

З дапамогай мабільнай пошты вы атрымліваеце магчымасць падключыць да 5 сваіх паштовых скрыняў і атрымліваць копіі ўваходных лістоў непасрэдна на свой мабільны тэлефон у выглядзе MMS.

Перавагі мабільнай пошты:

  • Магчымасць прагляду ўлажэнняў да ўваходных лістоў. Калі ўваходнае паведамленне электроннай пошты змяшчае ўлажэнне, вы можаце праглядзець яго з дапамогай убудаванага ў тэлефон браўзера. Мабільная пошта падтрымлівае прагляд усіх асноўных тыпаў ўлажэнняў такіх як дакументы ў фармаце Word, Excel, PowerPoint, PDF, малюнкі ў фармаце jpg, bmp, zip-архівы і г.д. Пры наяўнасці падтрымліваемых ўлажэнняў у паведамленне MMS будзе ўключана спасылка, пяройдучы па якой карыстальнік зможа праглядаць ўлажэнне ў адаптаваным для экрана мабільнага тэлефона выглядзе. Калі ўваходнае паведамленне змяшчае ў якасці ўлажэння толькі адзін малюнак, то малюнак будзе адаптаваны (паменшаны) і прымацаваны да MMS-паведамлення.
  • Для выкарыстання мабільнай пошты не патрабуецца ніякіх дадатковых настроек мабільнага тэлефона. Паслуга даступна ўсім абанентам, чый мабільны тэлефон падтрымлівае MMS. Паслуга будзе працаваць нават у тым выпадку, калі карыстальнік памяняе свой мабільны тэлефон.
  • Выгада выкарыстання. Паведамленні электроннай пошты паступаюць на мабільны тэлефон як і любыя іншыя MMS або SMS паведамленні і захоўваюцца ва «уваходных» у памяці тэлефона. Такім чынам электронная пошта заўсёды даступна праз звыклы інтэрфейс вашага мабільнага тэлефона.

Да 1 снежня 2009г. кошт паслугі складае 4900 рублёў у месяц без уліку ПДВ і падатку на паслугі, прагляд дадаткаў праз убудаваны браўзер не тарыфікуецца.

Для падключэння паслугі неабходна перайсці на старонку кіравання паслугай і націснуць «Паключыць паслугу!»

У акне, якое адчынілася, ўвядзіце свой нумар тэлефона ў міжнародным фармаце (напрыклад, +375297777777), на які вам будзе выслана MMS з кодам актывацыі. Затым увядзіце атрыманы код актывацыі ў адпаведным полі, а таксама іншую неабходную рэгістрацыйную інфармацыю, уключаючы ваш лагін (лагін можа быць выкарыстаны замест нумара вашага тэлефона для ўваходу на старонку кіравання паслугай), пароль, а таксама адрас электроннай пошты і пароль да вашай паштовай скрыні. Пры ўводзе рэгістрацыйнай інфармацыі выкарыстоўвайце англійскія літары. Калі настройкі для падключэння вашай паштовай скрыні могуць быць выкананы аўтаматычна (напрыклад, для @mail.ru або @tut.by), то паслуга будзе падключаная, і вы пачнеце атрымліваць лісты на свой мабільны тэлефон. У іншым выпадку вам будзе неабходна ўвесці адрас сервера электроннай пошты і паказаць выкарыстоўваемы пратакол і лагін і для доступу да паштовай скрыні. Дадзеная інфармацыя звычайна змяшчаецца на старонцы вашага правайдэра электроннай пошты ў раздзеле апісання настроек для паштовай праграмы.

Падключыць паслугу Мабільная пошта
Стань Дыджэем! Інтэрн@йт МТС Канэкт

© 2002-2010 СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». Усе правы абаронены