Тэлефануйце нам:

(+375 17)

237-98-98

SMS-віктарына «Поле цудаў»

Мэта віктарыны – стаць прэтэндэнтам на ўдзел у гульні «Поле цудаў» на тэлеканале ОРТ (Расійская Федэрацыя).

Для ўдзелу ў SMS-віктарыне «Поле цудаў» неабходна зарэгістравацца, адправіўшы кодавае слова «ПОЛЕ» на нумар 8881. У адказным SMS вы атрымаеце пытанне асноўнай гульні з указаннем колькасці літар у заданні. Адгадаць слова можна, адпраўляючы па адной літары праз SMS на кароткі нумар 8881 альбо адразу адправіўшы слова цалкам.

У адказ на кожны SMS-запыт вы атрымаеце адказнае SMS-паведамленне з вынікам адказу і/або ўказаннем далейшых дзеянняў.

Увага! SMS-паведамленні прымаюцца толькі ў кадыроўцы «кірыліца». Калі слова адгадана дакладна, вы аўтаматычна становіцеся ўдзельнікам супер-гульні. Вам прапаноўваецца адправіць 3 любыя літары праз прабел, якія, па вашым меркаванні, могуць быць у заданні і ў наступным SMS-паведамленні з адной спробы адгадаць слова. Пераможца становіцца прэтэндэнтам на ўдзел у гульні «Поле цудаў» на канале ОРТ (Расійская Федэрацыя).

Вынікі віктарыны падводзяцца штотыдзень кожную пятніцу ў 11.00 па маскоўскім часе. Пераможца вызначаецца сярод усіх абанентаў-удзельнікаў краін СНД. Першым у рэйтынгу будзе абанент, які адгадаў слова за меншы прамежак часу, адправіўшы пры гэтым меншую колькасць SMS-паведамленняў. Пераможца запрашаецца для ўдзелу ў ТБ-гульні «Поле цудаў». Удзельнікі, якія занялі 2, 3, 4-ае месцы – запрашаюцца ў залу для гледачоў. Для таго, каб убачыць свой рэйтынг, неабходна адправіць SMS-паведамленне з літарай «Р» на нумар 8881.

Час правядзення SMS-віктарыны – кругласутачна. Гульня «Поле цудаў» на канале ОРТ (Расійская Федэрацыя) выходзіць у эфір кожную пятніцу з 19:10 да 20:00 (маскоўскі час).

Фармат паведамленняў:

  1. SMS-запыт <ПОЛЕ> на 8881. Адказ – <«Вопрос» «Х» букв. Пришлите букву или слово >
  2. SMS-запыт <«літара, напрыклад, «А» або «слова цалкам»> на 8881.
    Адказ <«***А**». Пришлите букву или слово > - калі літара адгадана дакладна.
    Адказ <Неверно. Попробуйте еще раз «******». Пришлите букву или слово >  – калі літара не адгадана.
  3. У адказ на няправільны SMS-запыт, абанент атрымае адказ <Неверно. Хотите сыграть еще раз – пришлите «ПОЛЕ» на 8881>
  4. Калі слова адгадана дакладна, абанент атрымае адказ <Суперигра! «Вопрос» «Х» букв. Пришлите 3 буквы>
  5. SMS-запыт <Літары, напрыклад «А_Б_В»> Адказ <«*У*А**. Пришлите слово» >
  6. Калі слова адгадана дакладна, абанент атрымае адказ <Вы претендент на участие в шоу. Ваш рейтинг – пришлите «P» на 8881>, калі слова не адгадана < Вы не угадали слово. Хотите сыграть еще раз – пришлите «ПОЛЕ» на 8881>
  7. SMS-запыт <«Р»>. Адказ - <«Ваш рейтинг «Х», хотите улучшить его сыграйте еще раз. Отправьте слово «ПОЛЕ» на 8881> Рэйтынг 1 азначае, што абанент адзіны прэтэндэнт, рэйтынг 6 - ёсць 6 чалавек з такім жа вынікам.

Падрабязнасці на сайце www.1tvr.com

Кошт SMS-паведамлення на нумар 8881 складае 1900 рублёў без уліку ПДВ і падатку на паслугі.

Стань Дыджэем! МТС Канэкт Інтэрн@йт

© 2002-2010 СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». Усе правы абаронены