Тэлефануйце нам:

(+375 17)

237-98-98

Падпіска

Чым цікавяцца людзі кожны дзень? Надвор'ем, курсамі валют, тым, што прадракаюць зоркі. Кампанія МТС прапануе сваім абанентам выдатную магчымасць штодзень атрымліваць патрэбную інфармацыю – аформіць на яе падпіску.

Алгарытм просты: адправіўшы запыт на атрыманне інфармацыі з пунктаў Надвор'е, Гараскопы, Анекдоты і Валюта ва ўсіх версіях меню МТС-ІНФА, абанент атрымлівае прапанову падпісацца на інфармацыю рубрыкі. У ёй будзе паказаны фармат SMS-паведамлення, якое неабходна адправіць на нумар 2000 для афармлення падпіскі.

Для аднаго абанента магчымая толькі адна падпіска на адзін і той жа сэрвіс: на прагноз надвор'я толькі ў адным горадзе, а на гараскопы – толькі на адзін знак.

Штодзённая рассылка інфармацыі па аформленай абанентам падпісцы здзяйсняецца па наступным раскладзе:

СэрвісПараметры паведамленняў з кантэнтам па падпісцыРасклад адпраўлення паведамленняў з кантэнтам
Надвор'еПрагноз надвор'я ў патрэбным горадзе на наступны дзень18:00 – 20:00
ГараскопыАгульны гараскоп на наступны дзень 16:00 – 19:00
ВалютаКурс валют на наступны дзеньПа прац. дням – па меры з'яўлення інфармацыі. У вых. і свят. дні – у 11:00
АнекдотыНовы анекдот13:00 – 16:00

Тэрмін падпіскі не абмежаваны. Для таго, каб адмовіцца ад падпіскі, неабходна адправіць вызначаны код на нумар 2000:

СэрвісКод запыту
Надвор'е4
Гараскопы5
Валюта6
Анекдоты8

Афармленне падпіскі і адмова ад яе здзяйсняюцца па нумары 2000 бясплатна. Кожнае ўваходнае SMS-паведамленне з нумара 34118 (нумар з якога здзяйсняецца рассылка інфармацыйных паведамленняў у рамках аформленай падпіскі) складае 280 рублёў без уліку ПДВ і падатку на паслугі.

Інтэрн@йт МТС Канэкт Стань Дыджэем!

© 2002-2010 СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». Усе правы абаронены