Тэлефануйце нам:

(+375 17)

237-98-98

MuzАгент

Галасавы сэрвіс «MuzАгент» прадстаўляе сабой сістэму інтэрактыўнага распазнання музычных кампазіцый па іх кароткіх фрагментах.

Для аказання паслугі абаненту неабходна пазваніць па нумары 700, праслухаць інструкцыю сістэмы, паднесці мікрафон тэлефона да крыніцы гуку і на працягу 15-20 секунд сістэма запіша фрагмент кампазіцыі. Пасля чаго сістэма распазнае музычны фрагмент і адпраўляе абаненту ўваходнае SMS-паведамленне з вынікамі распазнання (выканаўца, назова песні). Калі мелодыя ёсць у каталогах партала wap.muzagent.by, у паведамленні будзе таксама змешчана спасылка на заказ гэтай кампазіцыі. Уваходнае SMS-паведамленне з вынікамі распазнання мелодыі абанент атрымлівае з SMS-нумара 700 на працягу 2 гадзін з моманту распазнання музычнага фрагмента.

Дадаткова абаненты могуць скарыстацца WAP-парталам wap.muzagent.by, дзе можна атрымаць інфармацыю музычнай тэматыкі, а таксама заказаць на мабільны тэлефон патрэбную мелодыю. Інфармацыю аб кошце мелодый на партале можна атрымаць непасрэдна перад заказам мелодыі.

MuzАгент можа распазнаць больш 9 000 000 музычных кампазіцый розных жанраў і напрамкаў.

Пры выкарыстанні сэрвісу лепш пазбягаць старонніх шумоў і перашкод, якія могуць паўплываць на якасць запісу.

Тарыфікацыя выходных выклікаў на нумар 700 складае 3500 рублёў за хвіліну без уліку ПДВ і падатку на паслугі. Тарыфікацыя штохвілінная з акругленнем у большы бок.

Стань Дыджэем! Інтэрн@йт МТС Канэкт

© 2002-2010 СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». Усе правы абаронены