Тэлефануйце нам:

(+375 17)

237-98-98

WAP-партал МТС

WAP-партал МТС — гэта лепшы набор забаўляльных, інфармацыйных і інтэрактыўных паслуг. Тут можна атрымліваць і адпраўляць лісты, інфармацыю аб надвор'і і курсах валют, чытаць навіны, тэлепраграму, кинаафішу, гараскопы, праглядзець мабільны бізнэс-каталог, скарыстацца паслугамі мабільнага банкінгу і шматлікае іншае. Акрамя таго, на WAP-партале МТС можна скарыстацца інтэрактыўнымі паслугамі. Стварыўшы «свой кабінет» лёгка фармаваць тэмы і паведамленні на форуме, адпраўляць і прымаць асабістыя паведамленні, удзельнічаць у абмеркаваннях, атрымліваць інфармацыю па сваіх біярытмах і гараскоп на бягучы дзень.

Увага! Структура WAP-партала МТС адноўлена для Вашай зручнасці: падзелена па чатырох асноўных напрамках:

  • «Парталы» — гэта тэрыторыя самых якасных і цікавых гульняў для мабільных тэлефонаў, у тым ліку па матывах самых папулярных кінафільмаў. Гэта і крама мабільных хітоў, якая прапануе поліфанічныя мелодыі, рынгтоны і рынгбэктоны, поўныя mp3-трэкі расійскіх і замежных выканаўцаў. Гэта самы разнастайны кантэнт: мелодыі для ТОНІГА, відэакліпы, мультфільмы Дыснея, смешныя малюнкі, бібліятэка JAVA-кніг ад класікаў сусветнай літаратуры да сучасных бестсэлераў і навучальных дапаможнікаў.
  • «Карыснае» — тут да вашых паслуг - персанальныя настройкі «Мой МТС», мабільны банкінг: плацяжы і іншыя паслугі праз WAP-сайты банкаў, курсы валют, надвор'е, даведкавая інфармацыя, самыя свежыя выпускі папулярных выданняў, дзелавой прэсы, глянцавых часопісаў, навін інфармагенцтваў і, вядома, забавы.
  • «Для мяне» — гэта персанальны гараскоп, соннік, біярытмы.
  • «Зносіны» — рубрыка, створаная для камунікабельных людзей. Тут можна ствараць блогі, асабістыя старонкі, шукаць сяброў і абменьвацца файламі.

Як падключыць і настроіць WAP

Каб скарыстацца WAP у сетцы МТС, неабходна:

  1. Мець тэлефон з падтрымкай WAP
  2. Падключыць паслугу «GPRS» або «Мабільны офіс» з дапамогай Мабільнага Памочніка або Інтэрнэт-Памочніка

Пасля дадання паслуг «GPRS" або «Мабільны офіс» неабходныя настройкі будуць адпраўлены на ваш тэлефон аўтаматычна. Калі Вы не захавалі настройкі, Вы можаце запытаць настройкі па адзіным нумары 303:

  • праз інтэрактыўнае галасавое меню па нумары 303;
  • праз SMS, адправіўшы пустое паведамленне на нумар 303;
  • праз USSD, адправіўшы запыт *303#.

На тэлефоны з падтрымкай GPRS па змаўчанні высылаюцца настройкі для працы з WAP-GPRS. Для атрымання настроек з WAP па галасавым канале, неабходна адправіць SMS з тэкстам «csd» на нумар 303.

Колькі каштуе?

Тарыфы на доступ па нумары 303:

  • праз IVR — 45 рублёў за хвіліну злучэння;
  • праз USSD —20 рублёў за адзін USSD-запыт;
  • праз SMS — 105 рублёў за паведамленне без уліку ПДВ і падатку на паслугу.

Штомесячная плата за карыстанне WAP не спаганяецца. Аплачваецца аб'ем перададзеных/атрыманых даных (пры выкарыстанні GPRS/EDGE) або час злучэння па тарыфе «Выходны выклік на нумар 0885» у адпаведнасці з Вашым тарыфным планам.

Стань Дыджэем! Інтэрн@йт МТС Канэкт

© 2002-2010 СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». Усе правы абаронены