Тэлефануйце нам:

(+375 17)

237-98-98

USSD-сэрвіс «Пагуляй-ка!»

USSD-сэрвіс «Пагуляй-ка!» прадастаўляецца па кароткім USSD-нумары *375# і дазваляе абанентам атрымаць доступ да папулярных гульняў у інтэрактыўным рэжыме ў форме дыялогу з USSD-сэрвісам.

Пры першым звароце да сэрвісу па нумары *375# абаненту паступае SMS-паведамленне з нумара 3759, якое змяшчае інфармацыю аб правілах карыстання сэрвісам і тарыфах. Пры паўторным звароце да USSD-сэрвісу «Пагуляй-ка!» абанент атрымлівае на свой мабільны тэлефон навігацыйнае меню першага ўзроўня, якое складаецца са спісу даступных дыялогавых гульняў:

1>Krestik-Nolik
2>Slon-Kot-Mysh
3>Klad
4>Black-Jack
5>Fortuna
6>Penalti
7>Loto
8>Sudoku
9>Figury
0>Pravila
00>Vyhod

Абанент, выкарыстоўваючы мабільны тэлефон, выбірае патрэбную гульню, яе тып і варыянт. Далей абанент атрымлівае гульнявое меню першага ўзроўня, а затым, з дапамогай ўказанняў сістэмы і пачынае гуляць, выконваючы вызначаныя хады і дзеянні. Каб выбраць гульню або патрэбны пункт меню, досыць націснуць «ОК!», увесці нумар пункта меню і адправіць наступны USSD-запыт.

Правілы гульняў

Крыжык-Нулік

Абанент ходзіць па чарзе з сістэмай, ставячы на вольную клетку свой знак (Крыжык). Для варыянту гульні 3х3 перамагае той, хто першым складзе гарызантальную, вертыкальную або дыяганальную лінію з трох сваіх знакаў. Для варыянту гульняў 4х4 і 5x5 выйграе той, у каго больш ліній з трох сваіх знакаў.

Слон-Кот-Мыш.

Абанент робіць свой выбар з трох варыянтаў (Слон, Кот або Мыш), сістэма выпадковым чынам выбірае свой варыянт. Затым варыянты параўноўваюцца і выдаецца вынік у адпаведнасці з правілам, што кот перамагае мышку, слон мацней за ката, а мышка палохае слана. Вынік выдаецца разам з папярэдняй статыстыкай гульні

Скарб

Задача абанента складаецца ў знаходжанні схаваных 4-х скарбаў на полі памерам 4x4 за найменшую колькасць хадоў. Сістэма выпадковым чынам размяшчае скарбы на полі. Гульня вядзецца да знаходжання ўсіх скарбаў на полі.

Блэк Джэк

Гульня праходзіць паміж іграком і сістэмай. Для выйгрышу неабходна набраць суму балаў большую, чым у сістэмы, але не больш за 21 бал. Калі ў сістэмы перабор, ігрок выйграе з любой сумай, меншай або роўнай 21 балу. Гульня вядзецца 6 калодамі. Абанент атрымлівае дзве карты і можа бачыць першую карту сістэмы. Карты ад «двойкі!» да «дзесяткі!» ацэньваюцца па намінале. Валет, дама, кароль — 10 балаў. Туз — 1 або 11 балаў. Значэнні карт складаюцца. Масці карт значэння не маюць.

Фартуна

Ігрок запускае тры барабаны. На першым і трэцім барабане сістэма генеруе лічбы ад 1 да 9. На другім (сярэднім) барабане сістэма генеруе матэматычныя дзеянні (+, -, *, /), якія праводзяцца над двума лічбамі, якія выпалі. Пры кожным выпадзенні лічб і дзеянняў да папярэдняй сумы ачкоў іграка дадаецца (адымаецца) сума ачкоў роўная акругленаму выніку дзеяння, паказанаму на барабанах. Напрыклад, калі на барабанах выпала 5+2, то да ачкоў іграка дадаецца 7; калі выпала 4-6, то адымаецца 2, калі выпала 9/4, то дадаецца 2, а калі выпала 1/3, то ніякія ачкі не дадаюцца. Мэта гульні: набраць як мага больш ачкоў за 10 спроб запуску барабана.

Пенальці

Гульцу неабходна за 10 удараў забіць як мага больш галоў у вароты, якія абараняюцца варатаром-сістэмай. Памер варот 3х5 клеткі. Варатар, спрабуючы парыраваць удар, можа заняць не больш 5 клетак варот. У адказ на ўдар іграка сэрвіс выдае графічнае адлюстраванне варот, мяча і варатара і/або апісанне развіцця гульнявой сітуацыі.

Лато

Спачатку ігрок выбірае жаданы тып гульні: выбар 5-ці значэнняў з 35-ці або 6-ці значэнняў з 45-ці. Пасля гэтага іграку прапаноўваецца ўвесці праз прабел, зорачку (*) або кропку (.) пяць (шэсць) нумароў, якія, як ён мяркуе, выпадуць у гульні. Пасля гэтага, сістэма выпадковым чынам генеруе выпадзенне пяці (шасці) лісбаў і падлічвае колькасць супадзенняў. Поўны раунд складаецца з трох розыгрышаў.

Судоку

Ігрок выбірае варыянт гульні: 4x4, 5x5, 6x6. Пасля гэтага іграку высылаецца SMS паведамленне з варыянтам гульні. Іграку неабходна расставіць лічбы ад 1 да 4, ад 1 да 5 і ад 1 да 6 для кожнай гульні адпаведна так, каб яны стаялі ў кожнай: 1) гарызанталі, 2) вертыкалі, 3) квадраце 2x2, 2x3 для варыянтаў 4x4 і 6x6 адпаведна. У рамках сэрвісу, паказаўшы код гульні, ігрок можа атрымаць правільны варыянт запаўнення палёў.

Фігуры

Ігрок павінен хадзіць так, каб апошні ход дастаўся суперніку. Можна выбіраць любую колькасць побач размешчаных вольных ячэек у межах аднаго радка выбранай фігуры. Прыклад радка: 01.##.03.04. Прыклад магчымых хадоў: 1) 1; 2) 3; 3) 4; 4) 3 4. У якасці падзельніка выкарыстоўваюцца прабел, кропка (.) або зорачка (*). У гульнях «квадрат+» і «KVADRAT+» у пачатку гульні выпадковым чынам зачыняюцца да 3-x і да 5-ці ячэек адпаведна, што ўносіць у гульню элемент навізны і непрадказальнасці.

Тарыфікацыя USSD-партала «Пагуляй-ка!» здзяйсняецца па наступным прынцыпе:

  • Пры выбары пункта меню USSD-партала «Пагуляй-ка!», які прадстаўляецца па нумары *375#, адбываецца тарыфікацыя кожнага адпраўленага USSD-запыту па тарыфе 30 рублёў без уліку ПДВ і падатку на паслугі.
  • Пры выбары пункта меню першага ўзроўня (уваход у адну USSD-гульню) адбываецца тарыфікацыя USSD-запыту па тарыфе 280 рублёў без уліку ПДВ і падатку на паслугі.
  • SMS-паведамленне з нумара 3759 не тарыфікуецца.

Інтэрн@йт Стань Дыджэем! МТС Канэкт

© 2002-2010 СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». Усе правы абаронены