Тэлефануйце нам:

(+375 17)

237-98-98

Тонінг

Адноўлены правілы прадастаўлення паслугі з 22.05.08г.

Паслуга «ТОНІНГ» — гэта абаненцкі сэрвіс, які дазволіць вам замяніць доўгія гудкі мелодыяй, прывітаннем ці іншым гукавым сігналам.

Паслуга мае шэраг асаблівасцей:

  • Абаненту, які здяйсняе выклік, прайграецца мелодыя толькі пры ўмове, калі выкліканы абанент даступны і вольны. У выпадку атрымання другога ўваходнага выкліку, пры наяўнасці на нумары выкліканага абанента актыўнай паслугі «Чаканне/ўтрыманне выкліку», мелодыя прайгравацца не будзе.
  • Прайграванне мелодыі выконваецца заўсёды ў перададказным стане, г. зн. за прайграванне мелодыі пры дазвоне да абанента плата не налічаецца. У адпаведнасці з зацверджанымі стандартамі тарыфікацыя выкліку выконваецца толькі пасля адказу выкліканага абанента.
  • Калі абанент (падпісчык паслугі) заняты ці недаступны, паслуга ТОНІНГ не забяспечваецца: адбываецца звычайнае абслугоўванне выкліку і абанент, які звоніць, пачуе стандартныя сігналы, якія сведчаць пра стан абанента (гудкі «занята», ці фраза аўтаінфарматара, якая паведамляе пра недаступнасць абанента).
  • Паслуга ТОНІНГ гарантавана забяспечваецца толькі пры званках абанентаў МТС. Праз асаблівасці працы розных АТС РУП «Белтэлекам» абаненты гарадской сеткі і сетак іншых аператараў мабільнай сувязі пры званках на нумар абанента МТС, які падпісаны на паслугу ТОНІНГ, могуць чуць стандартныя доўгія гудкі.

Магчымасці паслугі ТОНІНГ

Паслуга ТОНІНГ дазволіць вам у поўнай меры праявіць сваю індывідуальнасць!

Пры  дапамозе яе вы зможаце:

  1. Выбраць мелодыі, якія будуць прайгравацца абанентам са спіса мелодыі «Мае тоны», які фарміруецца пры дапамозе:

    • Заказу мелодыі з агульнага каталога мелодый паслугі ТОНІНГ, які падзяляецца на мелодыі 11 жанраў: Pop, Rap, Rock, R&B, Шансон, Класіка, Народныя, Рэтра, Прыколы, Жывыя гукі, NameTone, Гімны;
    • Заказу з ТОП-спісаў паслугі: TOP-10, Навінкі, ТОП-Прыколаў, Замежныя хіты, Рускія хіты, якія сфарміраваны з мелодый усяго каталогу па розных крытэрыях;
    • Запісу ўласных моўных фрагментаў праз IVR-меню;
    • Загрузкі ўласных мелодый праз WEB-інтэрфэйс на web-старонцы https://toning.mts.by.
  2. На ўсе мелодыі са спіса «Мае тоны» можна ўстанавіць правілы прайгравання мелодыі ў залежнасці ад выходнага нумара ці групы нумароў і ўстаноўленай даты, дня тыдня ці часу сутак.

Як падключыць?

Для таго каб вы маглі атрымаць магчымасць кіравання функцыямі ТОНІНГУ неабходна дадаць паслугу.

Даданне/выдаленне паслугі, згрузку мелодыі і кіраванне іншымі функцыянальнымі магчымасцямі паслугі ТОНІНГ можна ажыццяўляць пры дапамозе розных інтэрфэйсаў па адзіным нумары 300:

  • У IVR-меню, пазваніўшы па галасавым нумары 300
    Кошт выходнага выкліку на нумар 300 складае 45 рублёў без уліку ПДВ і падатку на паслугі.
  • У USSD-меню, даслаўшы запыт на нумар *300# 
    Кошт USSD-запыту на нумар *300# — 20 рублёў без уліку ПДВ і падатку на паслугі.
  • Пры дапамозе SMS-каманды на нумар 300
    Кошт выходнага SMS-паведамлення на нумар 300 — 105 рублёў без уліку ПДВ і падатку на паслугі.
  • На web-старонцы https://toning.mts.by
    Пры ўваходзе ў інтэрфейс неабходна ўвесці пароль, які выкарыстоўваецца ў Мабільным Памочніку ці Інтэрнэт Памочніку.

    УВАГА! Карэктная праца WEB-інтэрфейса гарантуецца толькі ў браузеры Internet Explorer версіі 5.5 і вышэй.

Інтэрн@йт МТС Канэкт Стань Дыджэем!

© 2002-2010 СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». Усе правы абаронены