Тэлефануйце нам:

(+375 17)

237-98-98

Настройкі для кішэнных камп'ютэраў Palm

Спачатку паспрабуйце настроіць камп'ютэр на прыкладзе настройкі Palm OS. Калі ў вас не атрымаецца выйсці ў Інтэрнэт (будзе ўзнікаць памылка аб няправільна набраным нумары або Error: PPP timeout), выберыце метад настройкі Palm VS.

У выпадку з модулем Bluetooth (напрыклад Compact Flash Bluetooh adapter) можа запатрабавацца ўстаноўка драйвераў знешняй прылады.

Palm OS

Як настроіць мадэм

  1. На камп'ютэры адчыніце піктаграму «Хатка» і са спісу выберыце «Prefs»
  2. У акне «Preferences» націсніце на трохкутную стрэлку ў правым верхнім вугле і выберыце «Connection»
  3. У спісе выбару злучэнняў (праз мадэм, праз ІЧ-сувязь і г.д) націсніце «New»
  4. У акне «Edit» у радку «Name» увядзіце назву вашага злучэння: GPRS-IR-Modem-57600
  5. Далей з выпадаючых спісаў выберыце:
  • у полі «Connection Method»: IrCOMM to Modem
  • у полі «Dialing»: TouchTone
  • у полі «Volume»: Off

     6.  Націсніце кнопку «Details»: у полі «Speed» устанавіце значэнне 57600 або 115200, а ў полі «FlowCtl » выберыце Automatic або On

      7.  Зачыніце акно «Details» націскам кнопкі «ОК»

      8.  У полі «Init String» увядзіце: +CGDCONT=1,"IP","internet.mts.by" або AT+CGDCONT=1,"IP","internet.mts.by"
Увага! Неабходна ўвесці ўсе знакі без прабелаў

      9.  Націсніце «ОК» — мадэм настроены, прыступайце да настройкі злучэння

Як настроіць злучэнне

  1. На камп'ютэры адчыніце піктаграму «Хатка» і са спісу выберыце «Prefs»
  2. У акне «Preferences» націсніце на трохкутную стрэлку ў правым верхнім вугле і выберыце «Network»
  3. Націсніце «Menu» і выберыце пункт «New»
  4. У новым акне запоўніце палі:
  • Service: MTS-GPRS
  • User Name: mts
  • Password: mts
  • Connection: GPRS-IR-Modem-57600 (раней створанае злучэнне)
  • Phone:
    • калі ў вас тэлефон маркі: Ericsson, SonyEricsson, Motorola, Pantech, Nokia, LG: *99#
    • калі ў вас тэлефон маркі: Alcatel,Siemens,Panasonic: *99***1#
    • калі ў вас тэлефон маркі: Samsung: *99**1*1#

Увага! Неабходна ўвесці ўсе знакі без прабелаў

      5.  Зніміце адзнакі з пунктаў: «Dial prefix», «Disable call waiting» і «Use calling card»

      6.  Націсніце кнопку «Details» і ўстанавіце наступныя параметры:

  • Connection type: PPP
  • Idle timeout: Power Off
  • адзначце «птушкай» поле «QueryDNS» і «IPAddress»

      7.  Націсніце «ОК» — злучэнне настроена, паспрабуйце выйсці ў Інтэрнэт

Як выйсці ў Інтэрнэт

  1. Злучыце тэлефон з камп'ютэрам
  2. У акне «Preferences» націсніце на трохкутную стрэлку ў правым верхнім вугле і выберыце «Network»
  3. Націсніце кнопку «Connect»
  4. У акне «Service Connection Progress» будзе паказаны стан злучэння, дачакайцеся надпісу — «Established» — злучэнне ўстаноўлена

Калі вы жадаеце разарваць злучэнне, націсніце кнопку «Disconnect» у акне «Network».

Palm Vx

Як настроіць мадэм

  1. На камп'ютэры адчыніце піктаграму «Хатка» і са спісу выберыце «Prefs»
  2. У акне «Preferences» націсніце на трохкутную стрэлку ў правым верхнім вугле і вылучыце «Connection»
  3. У спісе выбару злучэнняў (праз мадэм, праз ІЧ-сувязь і г.д) націсніце «New»
  4. У акне, якое адчынілася, ў радку «Name» увядзіце назоў вашага злучэння: IR-PC-57600, а ў поле «Connection Method» вылучыце IrCOMM to PC
  5. Націсніце кнопку «Details»: у полі «Speed» устанавіце значэнне 57600 або 115200, а ў поле «FlowCtl » выберыце Automatic або On
  6. Націсніце «ОК» — мадэм настроены прысупайце да налады злучэння

Як наладзіць злучэнне

  1. На камп’ютэры адчыніце піктаграму «Хатка» і з спісу вылучыце «Prefs»
  2. У акне «Preferences» націсніце на трохкутную стрэлку ў правым верхнім вугле і выберыце «Network»
  3. Націсніце «Menu» і вылучыце пункт «New»
  4. У новым акне запоўніце палі:
  • Service: MTS-GPRS
  • User Name: mts
  • Password: mts
  • Connection: GPRS-IR-Modem-57600 (раней створанае злучэнне)
  • Phone:
    • калі ў вас тэлефон маркі: Ericsson, SonyEricsson, Motorola, Pantech, Nokia, LG: *99#
    • калі ў вас тэлефон маркі: Alcatel,Siemens,Panasonic: *99***1#
    • калі ў вас тэлефон маркі: Samsung: *99**1*1#

Увага! Неабходна ўвесці ўсе знакі без прабелаў

      5.  Націсніце кнопку «Details» і ўстанавіце наступныя параметры:

  • Connection type: PPP
  • Idle timeout: Power Off
  • адзначце «птушкай» поле «Query DNS» і «IP Address»

      6.  Націсніце кнопку «Script» і ў акне «Log in Script» увядзіце:

  • Send: ATZ
  • Send CR
  • Send: AT+CGDCONT=1,"IP","internet.mts.by"
  • Send CR
  • Send:
    • калі ў вас тэлефон маркі: Ericsson, SonyEricsson, Motorola, Pantech, Nokia, LG: ATD*99#
    • калі ў вас тэлефон маркі: Alcatel,Siemens,Panasonic: ATD*99***1#
    • калі ў вас тэлефон маркі: Samsung: ATD*99**1*1#
  • Send CR
  • End

      7.  Націсніце «ОК» — злучэнне настроена, паспрабуйце выйсці ў Інтэрнэт

Як выйсці ў інтэрнэт

  1. Злучыце тэлефон з камп'ютэрам
  2. У акне «Preferences» націсніце на трохкутную стрэлку ў правым верхнім вугле і выберыце «Network»
  3. Націсніце кнопку «Connect»
  4. У акне «Service Connection Progress» будзе паказаны стан злучэння, дачакайцеся надпісу — «Established» — злучэнне ўстаноўлена

Калі вы жадаеце разарваць злучэнне, націсніце кнопку «Disconnect» у акне «Network».

МТС Канэкт Стань Дыджэем! Інтэрн@йт

© 2002-2010 СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». Усе правы абаронены