|
|
Тэлефануйце нам:(+375 17)237-98-98 |
Настройки Windows XP Устаноўка драйвера мадэма
Пры падключэнні праз інфрачырвоны порт:
-
Уключыце ІЧ-порт у тэлефоне
-
Размясціце ІЧ-порт тэлефона насупраць ІЧ-порта камп’ютэра на адлегласці не больш за 10 см
-
Дачакайцеся з’яўлення значка ІЧ-сувязі ў правым ніжнім кутку экрана манітора — сувязь устаноўлена
-
Потым з’явіцца акно з назвай тэлефона — мадэм устаноўлены
-
Пачынайце настройку мадэма
Пры падключэнні з дапамогай PCMCIA-мадэма:
-
Устаўце PCMCIA-мадэм з устаноўленай SIM-карткай у спецыяльны раздым камп’ютэра
-
Дачакайцеся з’ўлення паведамлення аб паспяховым устанаўленні «Стандартнага PCMCIA-мадэма»
-
Пачынайце настройку мадэма
Пры падключэнні праз кабель перадачы даных ці Bluetooth драйвер мадэма неабходна ўстанавіць уручную:
-
Злучыце тэлефон і камп’ютэр пры дапамозе кабеля ці ўключыце Bluetooth у тэлефоне
-
Выберыце меню «Пуск» -> «Настройка» -> «Панель кіравання» -> «Тэлефон і мадэм»
-
У новым акне выберыце закладку «Мадэмы» і націсніце кнопку «Дадаць...»
-
У акне «Майстар устаноўкі абсталявання» пазначце поле «Не вызначаць тып мадэма (выбар са спіса) і націсніце «Далей»
-
У акне «Устаноўка мадэма» націсніце «Устанавіць з дыска» і выберыце, з якога дыска ці якой папкі будзе ўстаноўлены драйвер мадэма (яго можна знайсці на кампакт-дыску ў камплекце пастаўкі тэлефона, кабеля перадачы даных ці спампаваць з сайта вытворцы)
-
У наступным акне выберыце патрэбны мадэм (ваша мадэль тэлефона) і націсніце «Далей»
-
Пазначце, на які порт устанавіць мадэм (напрыклад, COM 1), націсніце «Далей»
-
Пасля папярэджання пра несумяшчальнасць аперацыйнай сістэмы і мадэма націсніце «Усё роўна працягваць»
-
Дачакайцеся з’яўлення паведамлення «Мадэм паспяхова ўстаноўлены», націсніце «Гатова» і прыступайте да настройкі мадэма
Настройка мадэма
Перад тым як настройваць мадэм, пераканайцеся, што тэлефон падключаны да камп’ютэра.
-
Выберыце меню «Пуск» -> «Настройка» -> «Панэль кіравання» -> «Тэлефон і мадэм»
-
У новым акне выберыце закладку «Мадэмы»
-
Выберыце устаноўлены мадэм вашага тэлефона і націсніце кнопку «Уласцівасці»
-
У акне «Уласцівасці мадэма» выберыце закладку «Дадатковыя параметры сувязі»
-
У полі «Дадатковыя каманды ініцыялізацыі» прапішыце радок ініцыялізацыі мадэма:
AT+CGDCONT=1,"IP","internet.mts.by"
Увага! Неабходна ўвесці ўсе сімвалы у строгай адпаведнасці без прабелаў.
- Націсніце «ОК» — мадэм настроены, пачынайце настройку злучэння
Стварэнне і настройка злучэння
Перад тым як настроіць злучэнне, пераканайцеся, што тэлефон падключаны да камп’ютэра.
-
Выберыце меню «Пуск» -> «Настройка» -> «Панэль кіравання» -> «Сеткавыя падключэнні»;
-
Выберыце «Стварэнне новага падключэння» — адкрыецца «Майстар стварэння сеткавага падключэння», націсніце «Далей»;
-
Адзначце «Падключыць да Інтэрнэту» і націсніце «Далей»;
-
Выберыце «Устанавіць падключэнне ўручную» і націсніце «Далей»;
-
У новым акне пазначце «Праз звычайны мадэм» і націсніце «Далей»;
-
Са спісу выберыце ўстаноўлены мадэм вашага тэлефона і націсніце «Далей»;
-
У новым акне ўвядзіце:
- Націсніце «Далей», а потым кнопку «Гатова»;
- Выберыце меню «Пуск» -> «Настройка» -> «Панэль кіравання» -> «Сеткавыя падключэнні» -> MTS GPRS;
- У акне «Падключэнне да MTS GPRS» націсніце кнопку «Уласцівасці»;
- У закладцы «Агульныя» адключыце «Ужываць правілы набору нумара»;
- Націсніце «ОК» — злучэнне створана, паспрабуйце выйсці у Інтэрнэт.
Выхад у Інтэрнэт
- Злучыце тэлефон з камп’ютэрам
- Выберыце ў меню «Пуск» -> «Настройка» -> «Панэль кіравання» -> «Сеткавыя падключэнні» сеткавае падключэнне MTS GPRS
- у акне «Падключэнне да MTS GPRS» націсніце кнопку «Выклік»
- Дачакайцеся з’ўлення значка «Стан падключэння» («два камп’ютэры») на панелі задач — злучэнне ўсталявана
Калі вы хочаце разарваць злучэнне, клікніце правай кнопкай мышы па значку «Стан падключэння» і выберыце «Адключыцца».
|
|