Тэлефануйце нам:

(+375 17)

237-98-98

Тэхналогія EDGE

EDGE (Enhanced Data Rates for GSM Evolution) — гэта далейшае развіццё тэхналогіі GPRS, якое выкарыстоўвае большую прапускную здольнасць GSM-канала і больш высокую хуткасць перадачы даных — да 236,8 Кбіт/сек.

Пры дапамозе EDGE вы атрымліваеце высакахуткасны доступ у Інтэрнэт, можаце глядзець відэакліпы, анімацыю, слухаць радыё ў рэжыме рэальнага часу, спампоўваць малюнкі, мелодыі, гульні з WAP-сайтаў, а таксама абменьвацца MMS-паведамленнямі ў 3-3,5 разы хутчэй, чым праз GPRS.

Каб скарыстацца EDGE, вам неабходна:

  • выкарыстоўваць мабільны тэлефон, які падтрымлівае EDGE;
  • падключыць паслугу GPRS і/ці MMS;
  • настроіць тэлефон для працы з GPRS і/ці MMS.

Ацаніць перавагі новай тэхналогіі могуць усе, хто карыстаецца паслугамі GPRS і у каго ёсць тэлефон з падтрымкай EDGE. Вам не трэба нічога выбіраць уручную ці дадаткова настройваць: апынуўшыся ў зоне дзеяння новай тэхналогіі, ваш тэлефон аўтаматычна будзе выкарыстоўваць EDGE.

Дзе працуе?

Па стане на 19 чэрвеня 2007 г. перадача даных па тэхналогіі EDGE забяспечана ў наступных населеных пунктах:

  • Мінск, Мар'іна Горка, Салігорск, Слуцк, Маладзечна, Стоўбцы, Койданава, Нясвіж, Жодзіна, Заслаўль, Беразіно, Барысаў, Фаніпаль, г.п. Смілавічы, п. Трасцянец (Мінскі р-н), п. Калодзішчы (Мінскі р-н), п. Бараўляны (Мінскі р-н), д. Макараўка (Валожынскі р-н);
  • Брэст, Баранавічы, Івацэвічы, Ляхавічы, Бяроза, Камянец, Белаазёрск, Пружаны, Пінск, Кобрын, Высокае, п. Гершоны (Брэсцкі р-н), д. Вычулкі (Брэсцкі р-н), д. Чэрні (Брэсцкі р-н), д. Вялікія Матыкалы (Брэсцкі р-н);
  • Гродна, Смаргонь, Ліда, Ваўкавыск, Слонім, г.п. Зэльва, п. Малахавічы (Гродненскі р-н), д. Баранавічы (Гродненскі р-н);
  • Віцебск, Орша, Полацк, Наваполацк, Лепель, Миёры, Навалукомль, Браслаў, Барань, г.п. Шуміліна, п. Тулава (Віцебскі р-н);
  • Магілёў, Горкі, Бабруйск, Гомель, Жлобін, Мазыр, Добруш, Рэчыца, Рагачоў.

Колькі каштуе?

Пры выкарыстанні GPRS асобна аплачваецца аб'ём перададзеных/атрыманых даных, за эфірны час плата не спаганяецца.

МТС Канэкт Інтэрн@йт Стань Дыджэем!

© 2002-2010 СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». Усе правы абаронены