|
||
Тэлефануйце нам:(+375 17)237-98-98 |
Тэхналогія GPRSGPRS (GeneralPacketRadio Service) — тэхналогія бесправадной перадачы даных, якая дазваляе пры дапамозе мабільнага тэлефона атрымліваць і перадаваць даныя і працаваць у Інтэрнэт на істотна больш высокіх хуткасцях у параўнанні са стандартным галасавым каналам GSM. Адной з пераваг GPRS з'яўляецца тое, што тарыфікуецца толькі аб'ём перададзенай і атрыманай інформацыі, а не час злучэння. Дзякуючы тэхналогіі GPRS абаненты МТС і ДЖЫНС атрымліваюць доступ у Інтэрнэт у любы час і ў любым пункце дзеяння сеткі МТС. Вы больш не залежыце ад правадоў і ліній — вам патрэбныя толькі камп'ютэр (ноўтбук, кішэнны камп'ютэр) і мабільны тэлефон з падтрымкай GPRS, які падключаны да сеткі МТС. Вы можаце праглядаць вэб-старонкі, спампоўваць файлы, працаваць з электроннай поштай і любымі іншымі рэсурсамі Інтэрнэт, уваходзіць у карпаратыўную сетку, карыстацца MMS. Максімальная хуткасць перадачы даных па тэхналогіі GPRS складае 171,2 Кбіт/сек. Для параўнання, хуткасць перадачы даных па стандартных галасавых каналах GSM — 9,6 Кбіт/сек. Пры гэтым выкарыстанне GPRS не выключае магчымасці атрымліваць ўваходныя выклікі і SMS падчас перадачы/прыёму даных. Каб атрымаць доступ да сеткі Інтэрнэт з выкарыстаннем тэхналогіі GPRS, абаненту МТС неабходна:
Дзе працуе?GPRSПаслугі Інтэрнэт — перадача даных/Інтэрнэт — атрыманне даных і WAP — перадача даных/WAP — атрыманне даных даступныя ў любым пункце дзеяння сеткі МТС. |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
© 2002-2010 СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». Усе правы абаронены