Тэлефануйце нам:

(+375 17)

237-98-98

SMS-Банк Prior Mobile ААТ «Прыорбанк»

Паслуга SMS-банк Prior Mobile прадастаўляецца для абанентаў МТС, якія маюць рахунак(і) у ААТ «Прыорбанк», і дазваляе хутка і зручна выконваць шырокі спектр аперацый, выкарыстоўваючы мабільны тэлефон.

Апісанне паслугі

SMS-Банк Prior Mobile дазваляе вам кіраваць усімі сваімі банкаўскімі рахункамі (бягучымі, крэдытнымі, дэпазітнымі, картачнымі) з дапамогай SMS-паведамленняў.

Для каго

Вы можаце скарыстацца паслугай Prior Mobile, калі вы

  1. з'яўляецеся абанентам МТС;
  2. з'яўляецеся кліентам «Прыорбанк» ААТ.

Prior Mobile дазволіць вам

З дапамогай кароткіх SMS-паведамленняў з мабільнага тэлефона на спецыяльны SMS-нумар 1212

  1. Атрымліваць інфармацыю аб:
    • стане ўсіх вашых рахункаў (бягучых, крэдытных, дэпазітных, картачных) у Прыорбанке;
    • суме абавязковага плацяжу па крэдыце;
    • астатку і налічаных адсотках па дэпазіце.
  2. Папаўняць дэпазіты і гасіць крэдыты ў Прыорбанке
  3. Здзяйсняць аплату за:
    • паслугі аператараў мабільнай сувязі;
    • хатні тэлефон (па ўсёй рэспубліцы);
    • камунальныя паслугі (па ўсёй рэспубліцы);
    • ахоўныя паслугі;
    • страхавыя паслугі («Белдзяржстрах», «Стравіта»);
    • паслугі інтэрнэт-правайдэраў (ByFly, Новыя тэхналогіі, Дзелавая сетка, Атлант Тэлекам, Айпі Тэлкам, Белафонт, СОЛА, Ностра, Алталан, Глобал Электронікс, МТІС, Сервер Тэлком, Анітэкс);
    • паслугі аператараў кабельнага тэлебачання (Космас ТБ, Новыя тэхналогіі і інш.);
    • і шматлікае іншае.
  4. А таксама:
    • атрымліваць даведкавую інфармацыю па выкарыстанні паслугі SMS-Банк Prior Mobile;
    • змяніць пароль;
    • заблакіраваць паслугу SMS-Банк Prior Mobile.

Спектр аперацый і плацяжоў, якія ажыццяўляюцца праз Prior Mobile, пашыраецца, забяспечваючы ўсе новыя магчымасці па кіраванні вашымі рахункамі.

Як скарыстацца

  1. Зверніцеся з пашпартам у любое ЦБУ Прыорбанка для афармлення заявы на падключэнне да SMS-банк Prior Mobile;
  2. Азнаёмцеся з Дагаворам і Правіламі аказання паслуг дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання;
  3. Падпішыце заяву на падключэнне да SMS–Банку Prior Mobile;
  4. Атрымайце ў супрацоўніка банка Інструкцыю па фарміраванні SMS-каманд;
  5. На працягу дня пасля падпісання заявы пашліце рэгістрацыйнае SMS-паведамленне з нумара мабільнага тэлефона, які вы зарэгістравалі, на нумар 1212. У SMS-паведамленні пакажыце пароль, пад якім вы жадаеце атрымліваць доступ да паслугі;
    Напрыклад: regsms 1234
    Пароль павінен складацца толькі з лічб. Мінімум 4 лічбы, максімум 10.
  6. Чакайце атрымання SMS-паведамлення з пацверджаннем рэгістрацыі паслугі. Пры паспяховай рэгістрацыі прыйдзе адказ выгляду: Priorbank «Датаивремя» Registracija provedena uspeshno.

Пасля падключэння да сістэмы SMS-Банк PriorMobile запыт інфармацыі і яе атрыманне здзяйсняюцца ў выглядзе SMS-паведамленняў. SMS-паведамленне набіраюцца на лацінцы, пры гэтым можна выкарыстоўваць як вялікія, так і малыя літары.

Прыклад запыту на аплату паслуг МТС

Для правядзення аплаты неабходна сфармаваць SMS-запыт наступнага фармату:

OPLATA(OP)прабел<пароль>прабел<сінонім>прабел<ідэнтыфікатар>прабел<нумар>прабел <сума плацяжу>

дзе:

OPLATA — імя каманды, OP — скарочанае імя каманды (у sms можна выкарыстаць альбо поўнае, альбо скарочанае);
сінонім — назва рахунку, з якога спісваюцца сродкі. Для дэбетавай карткі DK + чатыры апошнія лічбы нумара карткі (у прыкладзе DK5678);
ідэнтыфікатар — умоўная назва паслугі, за якую робіцца аплата (у прыкладзе mts);
нумар — нумар тэлефона з 7 лічб, за які робіцца аплата (у прыкладзе 1234567).

Прыклад запыту:

op 1234 dk5678 mts 1234567 1000

У адказ вы атрымаеце SMS з вынікам аперацыі:

Priorbank 15/09 14:23 oplata mts 1234567 so scheta dk5678 Chek 613343 Data 15.09.2008 summa 1000 BYR RRN 825303061558 Kod avtorizacii 918265. Spravka: 487

Увага! Настройкі SMS павінны быць стандартнымі, у адваротным выпадку будзе атрымана паведамленне аб памылцы.

Бяспека

  • Для забеспячэння бяспекі перадачы даных выкарыстоўваюцца стандартныя сродкі сетак GSM;
  • Распараджэнні кліента дадаткова завяраюцца паролем.

Кошт

Кошт SMS-паведамлення складае 190 руб. без уліку падатку на паслугі. У роўмінгу кошт SMS-паведамлення вызначаецца паводле роўмінгавых тарыфаў на адпраўку SMS-паведамленняў.

Падрабязную інфармацыю аб паслузе, тарыфах, якія ўстаноўлены банкам, поўны спіс каманд і ідэнтыфікатараў аплат вы можаце атрымаць на сайце www.priorbank.by або па тэлефонах (017) 289-90-90, 187 (у Мінску), 487 (МТС).

SMS–рассылкі ААТ «Прыорбанк»

Паслуга «SMS-рассылкі» прадастаўляецца для абанентаў МТС, якія карыстаюцца пластыкавымі карткамі «Прыорбанк» ААТ, і дае магчымасць кантролю стану карт–рахункаў у рэжыме on-line.

Апісанне паслугі

«SMS-рассылкі» прадстаўляе сабой паслугу па рассылцы кліентам інфармацыйных SMS-паведамленняў з нумара 1211 аб сумах спісання грашовых сродкаў з іх карт-рахункаў, што дазваляе кантраляваць усе спісанні з карт-рахунку (у банкаматах, крамах, Інтэрнэце) і своечасова заблакіраваць картку ў выпадках ашуканскіх дзеянняў.

Пры падключэнні паслугі кліенту прадастаўляецца магчымасць выбару выгляду SMS-рассылкі: па ўсіх аперацыях або толькі па аперацыях, якія перавышаюць сумы 250 000 BYR (100 USD, 100 EUR), у залежнасці ад валюты карт-рахунку. З тарыфамі за выкарыстанне паслугі можна азнаёміцца на карпаратыўным сайце па спасылцы: http://www.priorbank.by/ у раздзеле №4.

SMS-паведамленні аб залічэнні на карт-рахунак грашовых сродкаў не рассылаюцца.

Акрамя таго, усім кліентам банка з нумара 1211 банкам робіцца штомесячная рассылка SMS-паведамленняў з інфармацыяй аб бягучай запазычанасці па крэдытах, напаміны аб заканчэнні тэрміна дзеяння банкаўскай карткі і іншыя карысныя паведамленні, якія датычацца узаемадзеяння кліента і банка.

Падрабязную інфармацыю і поўны спіс каманд вы можаце атрымаць па тэлефонах (017) 289-90-87, 187 (у Мінску), 487 (МТС).

МТС Канэкт Інтэрн@йт Стань Дыджэем!

© 2002-2010 СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». Усе правы абаронены