Тэлефануйце нам:

(+375 17)

237-98-98

iPay

Сістэма iPay — гэта магчымасць самастойна, безнаяўна, без адкрыцця рахунку ў банку за кошт сродкаў на сваім мабільным тэлефоне, здзяйсняць плацяжы:

  • за камунальныя паслугі;
  • за электрычную энергію;
  • за водазабеспячэнне;
  • за прыродны газ;
  • за паслугі кабельнага і эфірнага тэлебачання;
  • за паслугі доступу ў Інтэрнэт;
  • за паслугі сувязі РУП «Белтэлекам»;
  • за паслугі па ахове кватэр і г.д.

Карыстальнікам сістэмы iPay можа стаць любы абанент МТС, фізічная асоба, па ўмовах дагавора з якім здзяйсняецца авансавы метад разлікаў, са станоўчым балансам рахунку МТС, нумар тэлефона якога не заблакіраваны.

Як скарыстацца?

Для ажыццяўлення плацяжоў у сістэме iPay:

  • Зайдзіце на сайт www.ipay.by з мабільнага тэлефона або камп'ютэра
  • Азнаёмцеся з Правіламі сістэмы iPay і Дагаворам аб распаўсюджванні, выкарыстанні і пагашэнні электронных грошай iPay (Дагавор публічнай аферты)
  • Пры першым выкарыстанні Сістэмы iPay зарэгіструйцеся, прытрымліваючыся інструкцый на сайце:
    • Адпраўце SMS-паведамленне адвольнага зместу на нумар 5533
    • Атрымайце на Ваш тэлефон SMS з сеансавым паролем, і на гэтым працэс рэгістрацыі лічыцца завершаным.

    Для ўваходу ў Сістэму:

    • Увядзіце свой нумар тэлефона
    • Увядзіце атрыманы сеансавы пароль (які дзейнічае на працягу 20 хвілін) і націсніце кнопку «Увайсці ў аплатную сістэму».

    Пры кожным наступным уваходзе ў Сістэму Абаненту неабходна атрымаць новы сеансавы пароль.

  • Калі нумар мабільнага тэлефона не зарэгістраваны або заблакіраваны, вам прапаноўваецца выканаць працэдуру рэгістрацыі.
  • Калі сеансавы пароль, уведзены карыстальнікам, не супадае з сеансавым паролем, зарэгістраваным у базе даных Сістэмы iPay, то Абаненту прапаноўваецца ўвесці сеансавы пароль яшчэ раз. Колькасць спроб уводу сеансавага пароля роўна 5 (пяці). Пасля перавышэння гэтай колькасці, абаненцкі нумар у базе даных Сістэмы блакіруецца. Для разблакіравання Абаненту неабходна прайсці працэдуру рэгістрацыі
  • Калі на момант уваходу ў Сістэму абанент не задавальняе ўмовам Сістэмы iPay, на сайце адлюстроўваецца адпаведнае паведамленне.
  • Пасля паспяховага ўваходу ў Сістэму iPay час бяздзейнасці на сайце абмяжоўваецца 20 (дваццаццю) хвілінамі. Пасля заканчэння часу сеансу робіцца аўтаматычнае адключэнне.
  • Падчас сеансу вы маеце магчымасць:
    • праглядзець баланс свайго асабовага рахунку МТС;
    • набыць электронныя грошы iPay і выканаць плацяжы на карысць Пастаўшчыкоў паслуг;
  • Для ажыццяўлення аперацый у Сістэме iPay даступна не ўся сума балансу асабовага рахунку: пасля спісання выніковай сумы аперацыі на вашым рахунку павінна застацца не менш 1000 беларускіх рублёў.
  • Пасля таго, як вы выбралі пэўную паслугу, у працэсе дыялогу неабходна ўвесці рэквізіты плацяжу, у выніку чаго фармуецца чэк аперацыі, у якім вызначаецца выніковая сума аперацыі, якая ўключае выніковую суму плацяжу і выніковую суму ўзнагароды Эмітэнта за эмісію і выкарыстанне электронных грошай iPay.
  • Пасля таго як вы пацвярджаеце гатоўнасць здзяйсніць плацёж, адбываецца спісанне грашовых сродкаў з вашага асабовага рахунку, маментальная купля сумы электронных грошай, залічэнне іх на электронны кашалёк Абанента і пераклад на электронны кашалёк адпаведнага Пастаўшчыка паслуг.
  • Калі на момант плацяжу абанент не задавальняе ўмовам Сістэмы iPay, абаненту адлюстроўваецца адпаведнае паведамленне.

    Калі аперацыя выканана паспяхова, вы атрымліваейце чэк у электронным выглядзе, які пацвярджае станоўчы вынік аперацыі. Для таго каб атрымаць афіцыйны дакумент, які пацвярджае факт здзяйснення плацяжу, неабходна звярнуцца ў любое аддзяленне ААТ «Парытэтбанк».

  • Кансультаванне абанентаў здзяйсняецца па нумарах: 0890, (017) 237 98 98.
  • Атрыманне банкаўскай квітанцыі, рашэнне спрэчных пытанняў, якія датычацца выканання плацяжоў, атрыманне інфармацыі аб Пастаўшчыках паслуг па тэлефоне: (017) 288-38-36.
  • Па пытаннях функцыяніравання сістэмы, перадачы і апрацоўкі інфармацыі, званіце на нумар: (017) 334 69 88.
  • Для таго, каб атрымаць SMS-паведамленне, якое змяшчае спасылкі на Мабільную версію web-старонкі сайта, адпраўце SMS-запыт на нумар 5544.

    Колькі каштуе?

    Пры карыстанні Сістэмай iPay абанент плаціць камісію за выкарыстанне электронных грошай iPay у памеры 5%, а таксама за паслугі сувязі, якія аказваюцца МТС.

    Кошт SMS-паведамлення на нумары 5533 і 5544 — 105 бел. руб. без уліку падаткаў.
    Кошт GPRS-трафіку паводле тарыфаў, устаноўленых СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» на момант выкарыстання Сістэмы iPay, у залежнасці ад таго, якая паслуга выкарыстоўваецца для доступу ў Інтэрнэт.

    Падрабязная інфармацыя на сайце www.iPay.by.

    Стань Дыджэем! Інтэрн@йт МТС Канэкт

    © 2002-2010 СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». Усе правы абаронены