Тэлефануйце нам:

(+375 17)

237-98-98

Мабільны банк

Паслуга «Мабільны банк» даступна абанентам МТС, якія з'яўляюцца ўладальнікамі банкаўскіх пластыкавых картак, эмітаваных банкамі:

  • ААТ «Белзнешэканомбанк»;
  • УП «Замежны банк «Масква-Мінск»;
  • ААТ «Тэхнабанк»;
  • ЗАТ «БелСвісБанк»;
  • ЗАТ «Міжгандальбанк».

Паслуга «Мабільны банк» дае абаненту МТС магчымасць выкарыстоўваць мабільны тэлефон у якасці прылады доступу да сваіх картак-рахункаў, якія адкрытыя ў ААТ «Белзнешэканомбанк», УП «Замежны банк «Масква-Мінск», ААТ «Тэхнабанк», ЗАТ «БелСвісБанк», ЗАТ «Міжгандальбанк» і выконваць з выкарыстаннем мабільнага тэлефона і нумароў сваіх пластыкавых картак шырокі набор безнаяўных аперацый:

  • аплата паслуг сотавай сувязі;
  • аплата паслуг сувязі РУП «Белтэлекам»;
  • аплата жыллёва-камунальных паслуг;
  • плацяжы за паслугі кампаніі «Космас ТБ»;
  • аплата паслуг Інтэрнэт-правайдэраў;
  • аплата выкарыстання паслугі «Мабільны банк».

«Мабільны банк» таксама дазваляе:

  • атрымліваць інфармацыю пра бягучую рэшту грашовых сродкаў на карт-рахунку;
  • атрымліваць выпіскі па карт-рахунку;
  • атрымліваць інфармацыю пра адрасы банкаматаў ААТ «Белзнешэканомбанк», УП «Замежны банк «Масква-Мінск», ААТ «Тэхнабанк», ЗАТ «Міжгандальбанк», ЗАТ «Белсвісбанк», ЗАТ «Міжгандальбанк»;
  • азнаёміцца з паслугай «Мабільны банк» з дапамогай дэманстрацыйнай версіі.

Пералік даступных аперацый пашыраецца па меры іх укаранення банкамі.

Абаненты МТС атрымліваюць доступ да паслугі «Мабільны банк» пры дапамозе WAP-пратаколу. Інфармацыю аб парадку карыстання WAP-сэрвісам кампаніі СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» можна атрымаць у раздзеле «Мабільны Інтэрнэт».

Для доступу да паслугі «Мабільны банк» абаненту МТС, які мае банкаўскую картку ААТ «Белзнешэканомбанк», УП «Замежны банк «Масква-Мінск», ААТ «Тэхнабанк», ЗАТ «БелСвісБанк», ЗАТ «Міжгандальбанк» неабходна:

  1. У любым з банкаматаў альбо інфармацыйных кіёскаў пералічаных банкаў зарэгістраваць нумар мабільнага тэлефона і атрымаць пароль доступу да паслугі «Мабільны Банк». Для гэтага неабходна выканаць аперацыю «Адкрыць Доступ» праз меню «Мабільны банк» банкамата. Пры выкананні аперацыі кліент павінен выкарыстаць пластыкавую картку, выдадзеную яму ААТ «Белзнешэканомбанк», УП «Замежны банк «Масква-Мінск», ААТ «Тэхнабанк», ЗАТ «БелСвісБанк», ЗАТ «Міжгандальбанк».
  2. Настроіць тэлефон у адпаведнасці з «Параметрамі настройкі тэлефонаў для выкарыстання пратаколу WAP».
  3. Устанавіць злучэнне з WAP-сайтам МТС.
  4. На WAP-сайце МТС выбраць спасылку «Банкі».
  5. Далей выбраць спасылку на банк, у якім адкрыты карт-рахунак: «Белзнешэканомбанк», «Масква-Мінск», «Тэхнабанк», «БелСвісБанк», «Міжгандальбанк».
  6. Далей на запыт «LANGUAGE?», выбраць мову, на якой будуць выводзіцца паведамленні на экран тэлефона. Можна выбраць: «РУСКАЯ», «ENGLISH», «TRANSLIT» (прадстаўленне рускага тэксту лацінскімі літарамі).
  7. Далей выбраць спасылку «М-Банк» і ўвайсці ў сістэму «Мабільны банк» з выкарыстаннем пароля.
Увага! СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» толькі забяспечвае доступ абанентаў да паслугі «Мабільны Банк» праз WAP-пратакол. Парадак карыстання паслугай, пералік даступных аперацый, тарыфы на выкарыстанне паслугі «Мабільны банк» для сваіх кліентаў ААТ «Белзнешэканомбанк», УП «Замежны банк «Масква-Мінск» і ААТ «Тэхнабанк», ЗАТ «БелСвісБанк», ЗАТ «Міжгандальбанк» усталёўваюць самастойна. Падрабязную інфармацыю пра тарыфы, умовы і правілы карыстання паслугай «Мабільны банк», а таксама пералік даступных аперацый кліенты могуць атрымаць у адзяленнях банкаў або на сайтах ААТ «Белзнешэканомбанк» (http://www.bveb.by), УП «Замежны банк «Масква-Мінск» (http://www.mmbank.by) і ААТ «Тэхнабанк» (http://www.tb.by), ЗАТ «БелСвісБанк» (http://www.bsb.by), ЗАТ «Міжгандальбанк» (http://www.itibank.by).

Любы абанент МТС, які выкарыстоўвае WAP-пратакол, можа таксама атрымаць праз WAP-сайт МТС доступ да дэманстрацыйнай версіі паслугі «Мабільны Банк». Для выкарыстання дэманстрацыйнай версіі паслугі «Мабільны Банк», абаненту МТС неабходна:

1. Настроіць тэлефон у адпаведнасці з «Параметрамі настройкі тэлефонаў для выкарыстання пратакола WAP».
2. Устанавіць злучэнне з WAP-сайтам МТС.
3. На WAP-сайце МТС выбраць спасылку «Банкі».
4. Далей выбраць любую са спасылак: «Белзнешэканомбанк», «Масква-Мінск» або «Тэхнабанк», «БелСвісБанк», «Міжгандальбанк».
5. Далей на запыт «LANGUAGE?», выбраць мову, на якой будуць выводзіцца паведамленні на экран тэлефона. Можна выбраць: «РУСCКАЯ», «ENGLISH», «TRANSLIT» (прадстаўленне рускага тэксту лацінскімі літарамі).
6. Далей выбраць спасылку «Дэма-Банк» і ўвайсці ў сістэму «Мабільны Банк» без выкарыстання пароля.

Дэманстрацыйная версія паслугі прызначана для азнаямленчых мэтаў.

Інтэрн@йт Стань Дыджэем! МТС Канэкт

© 2002-2010 СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». Усе правы абаронены