Падзяліся балансам
Паслуга «Падзяліся балансам» дазваляе абаненту за свой кошт даць распараджэнне МТС аказаць паслугі МТСі іншым абанентам МТС.
Для выкарыстання паслугі «Падзяліся балансам» неабходна азнаямленне і згода абанента з наступнымі Правіламі і Публічнай афертай, якая вызначае ўмовы прадастаўлення паслугі «Падзяліся балансам».
Публічная аферта
remittance.pdf (29Кб)
Скарыстацца паслугай «Падзяліся балансам» можна любым з наступных спосабаў:
- Набярыце з вашага мабільнага тэлефона USSD-запыт наступнага фармату:
*363*375ХХХХХХХХХ*YYYYY# , дзе:
375ХХХХХХХХХ — нумар тэлефона абанента, на карысць якога фармуецца распараджэнне;
YYYYY — сума (лічба ад 500 да 10 000 руб.).
Калі каманда складзена правільна, вам будзе накіравана USSD-паведамленне з кодам пацверджання. Пасля атрымання гэтага паведамлення, набярыце з клавіятуры вашага мабільнага запыт наступнага фармату: *363*[код пацверджання]#
Калі гэта каманда складзена правільна і выкананне па паслузе прайшло паспяхова, вы атрымаеце адказ з кароткага SMS-нумара 364, які пацвярджае факт здзяйснення аперацыі. Калі ж каманда была складзена з памылкамі або код пацверджання няправільны, вы атрымаеце адказ з апісаннем праблемы.
Пры паспяховым выкананні па паслузе, абаненту-атрымальніку таксама будзе дастаўлена інфармацыйнае апавяшчэнне аб паспяховым здзяйсненні аперацыі.
- З вашага мабільнага тэлефона, адпраўце на кароткі нумар 363 SMS-паведамленне наступнага фармату:
375ХХХХХХХХХ<прабел>YYYYY, дзе:
375ХХХХХХХХХ — нумар тэлефона абанента, на карысць якога фармуецца распараджэнне;
YYYYY — сума (лічба ад 500 да 10 000 руб.).
Калі каманда складзена правільна, вам будзе накіравана SMS з кодам пацверджання. Пасля атрымання гэтага паведамлення, адпраўце SMS-паведамленне з кодам пацверджання на кароткі нумар 363. Калі гэта каманда складзена правільна і выкананне па паслузе прайшло паспяхова, вы атрымаеце адказ з кароткага SMS-нумара 364, які пацвярджае факт здзяйснення аперацыі. Калі ж каманда была складзена з памылкамі або код пацверджання няправільны, вы атрымаеце SMS з апісаннем праблемы.
Пры паспяховым выкананні паслугі, абаненту-атрымальніку таксама будзе дастаўлена інфармацыйнае апавяшчэнне аб паспяховым здзяйсненні аперацыі.
Пры аказанні паслугі дзейнічаюць наступныя абмежаванні:
- Паслуга даступна для абанентаў, якія з'яўляюцца фізічнымі асобамі.
- Станоўчы астатак на асабовым рахунку ў абанента-адпраўніка, на момант карыстання паслугай «Падзяліся балансам».
- Мінімальная сума аднаго даручэння складае 500 руб., максімальная — 10 000 руб. Для таго, каб сфармаваць распараджэнне на суму, якая перавышае 10 000 руб., абаненту неабходна адправіць некалькі адпаведных распараджэнняў.
- Максімальная сума ўсіх даручэнняў за каляндарныя суткі для адпраўніка — 25 000 руб. Максімальная сума ўсіх даручэнняў за каляндарныя суткі для атрымальніка — 50 000 руб.
- Пасля выканання даручэння на асабовым рахунку абанента, які сфармаваў распараджэнне, павінна застацца не менш 1 000 руб.
- Падрабязней умовы прадастаўлення паслугі паказаны ў публічнай аферце.
Кошт паслугі
Пры здзяйсненні дзеянняў па паслузе «Падзяліся балансам» USSD-, SMS-запыты на нумар 363 не тарыфікуюцца.
Уваходнае SMS-паведамленне з кароткага нумара 364 тарыфікуецца па тарыфе на паслугу «Падзяліся балансам» і складае 105 руб. без уліку ПДВ і падатку на паслугі.
Пры здзяйсненні дзеянняў па паслузе «Падзяліся балансам» пры знаходжанні ў міжнародным роўмінгу:
Выходныя SMS-запыты на нумар 363 тарыфікуюцца па тарыфе на паслугу «SMS выходнае» (за паведамленне) у адпаведнасці з прэйскурантам тарыфаў на паслугі міжнароднага роўмінгу ў адпаведнай Зоне адзінай тарыфікацыі.
Уваходнае SMS-паведамленне з кароткага нумара 364 тарыфікуецца па тарыфе на паслугу «Падзяліся балансам» і складае 105 руб. без уліку ПДВ і падатку на паслугі.