|
||
Тэлефануйце нам:(+375 17)237-98-98 |
USSD-запыт балансуКампанія МТС прапануе сваім абанентам новы спосаб даведацца пра баланс свайго асабовага рахунку. Цяпер няма неабходнасці тэлефанаваць у Аўтаматычную службу сэрвісу абанента ці дасылаць SMS на кароткі нумар. Самы просты і даступны спосаб даведацца пра баланс — скарыстацца дапамогай USSD-каманды *100#, якая лёгка запамінаецца. «USSD-запыт балансу» — гэта дадатковая паслуга сувязі, якая дазваляе абаненту МТС пры дапамозе запыту на USSD-нумар Міжнародны роўмінгАбанент можа скарыстацца паслугай «USSD-запыт балансу», а таксама USSD-запытамі для змены кадзіроўкі інфармацыі, што ўтрымліваецца ў гэтым USSD-паведамленні на тэрыторыі ўсёй зоны дзеяння сеткі МТС і ў роўмінгу. Колькі каштуе?Спагнанне аплаты за выкарыстанне нумара *100# як у хатняй сетцы, так і ў роўмінгу не прадугледжана ў адпаведнасці з Правіламі забеспячэння паслуг па тарыфным плане. З дапамогай паслугі «USSD — запыт балансу» МТС можа размяшчаць у паведамленнях з інфармацыяй аб стане балансу асабовага рахунку абанента неабавязковую для чытання інфармацыю аб дадатковых паслугах электрасувязі. Інфармацыя аб аказваемых кампаніяй паслугах размяшчаецца пасля тэксту даведкавай інфармацыі, запытанай абанентам, і слова «REKLAMA», якое з'яўляецца папярэджаннем аб тым, што далей размешчана інфармацыя рэкламнага характару. Для таго, каб адмовіцца ад атрымання дадзенай інфармацыі абаненту неабходна звярнуцца ў любы з офісаў кампаніі альбо пазваніць па тэлефоне 0890. Увага! Паслуга «USSD-запыт балансу» можа суправаджацца рэкламай, не абавязковай для чытання. |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
© 2002-2010 СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». Усе правы абаронены