Тэлефануйце нам:

(+375 17)

237-98-98

USSD-партал МТС

USSD-партал МТС — гэта хуткі і просты спосаб кіравання паслугамі з мабільнага тэлефона абанента.

З дапамогай USSD-партала МТС па USSD-нумары *111# вы можаце самастойна здзяйсняць мноства аперацый без неабходнасці візіту ў Цэнтр абслугоўвання абанентаў або званка ў Кантактны цэнтр. Дзякуючы USSD-парталу МТС вам таксама кругласутачна даступны інфармацыйныя і забаўляльныя кантэнт-паслугі.

Каб скарыстацца USSD-парталам МТС, не патрабуюцца ніякія дадатковыя настройкі. Ён працуе ў любым месцы хатняй сеткі. Вам не трэба звяртацца да спецыялістаў кампаніі МТС — проста набіраеце на тэлефоне *111#, націскаеце клавішу выкліку і трапляеце ў меню, дзе можаце выбраць усё, што вас зацікавіць. Пасля выбару патрэбнага пункта меню неабходна націснуць Yes/Ok або Адказаць, увесці нумар патрэбнага пункта меню і адправіць паведамленне (увесці Ok, Send або Адправіць, Паслаць).

Выкарыстанне USSD-партала МТС не мяшае прымаць уваходныя званкі, а таксама SMS або MMS-паведамленні.

Перамяшчэнне па меню раздзелаў 1 «USSD-Памочнік», 2 «Акцыі МТС», 3 «Тэрміновы безліміт» — не аплачваецца, а тарыфікацыя паслуг, заказаных пры іх дапамоге, і змена тарыфнага плана здзяйсняецца ў адпаведнасці з тарыфамі, зацверджанымі ў СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».

Перамяшчэнне па меню раздзелу 4 «Магчымасці» аплачваецца ў адпаведнасці з зацверджанымі ў СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» тарыфамі на адпаведныя сэрвісы. Перамяшчэнне па меню раздзелу 5 «Забавы» аплачваецца з разліку 60 руб./крок.

Для змены кадыроўкі USSD-партала МТС зайдзіце ў меню «USSD-Памочнік», выберыце «Настройка», далей «Кадыроўка USSD». Акрамя таго, можна памяняць кадыроўку партала на кірыліцу, набраўшы *111*000*1#. Калі пасля ўстаноўкі кадыроўкі «кірыліца» вы бачыце на экране свайго мабільнага тэлефона нечытальныя знакі — магчыма, ваш апарат не падтрымлівае рускую мову. У гэтым выпадку ўстанавіце зноў кадыроўку «трансліт», набраўшы *111*000*2#.

Акрамя таго, некаторыя раздзелы партала, нават пры ўмове выстаўлення кадыроўкі «кірыліца», будуць адлюстроўвацца ў «трансліце» — гэта тычыццаа зместа раздзелаў 3, 4.

Для звароту на папярэдні ўзровень меню ўвядзіце 0 і адпраўце паведамленне, для звароту ў галоўнае меню набярыце 00 і адпраўце паведамленне.

Меню USSD-партала МТС
ussd_mts.pdf (53Кб)

У выпадку наяўнасці блакіровак на абаненцкім нумары асобныя пункты меню могуць быць недаступныя.

Калі пры даданні паслугі вы не бачыце пункта меню «Дадаць», а бачыце пункт «Выдаліць» — значыць, паслуга ўжо дададзена (і наадварот). Упэўніцца ў гэтым можна, выбраўшы пункт меню «Статус» патрэбнай паслугі.

Калі вы жадаеце актываваць пароль для абароны доступу да меню USSD-партала МТС, выберыце ў меню «USSD-Памочнік» раздзел «Настройкі» і далей «Пароль». Спачатку неабходна ўстанавіць пароль (калі гэта не было зроблена раней), выбраўшы пункт меню «устанавіць/змяніць» (даўжыня паролю — да 7 лічб). Пароль з'яўляецца адзіным для USSD-партала, Мабільнага Памочніка і Інтэрнэт-Памочніка. Далей з дапамогай пункта меню «актываваць/дэактываваць» можна ўключыць/адключыць запыт пароля пры ўваходзе ў USSD-партал і Мабільны Памочнік.

Правілы карыстання парталам, інфармацыю аб тарыфах пры карыстанні USSD-парталам МТС можна атрымаць з дапамогай SMS-паведамлення з нумара 111 пры выбары ў меню наступных раздзелаў «USSD-Памочнік», «Даведка», «Правілы карыстання».

Стань Дыджэем! Інтэрн@йт МТС Канэкт

© 2002-2010 СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». Усе правы абаронены