|
||
Тэлефануйце нам:(+375 17)237-98-98 |
АўтадазвонДазваляе ажыццяўляць аўтаматычны дазвон да абанентаў тады, калі тэлефон абанента заняты альбо не адказвае. Замова: Варыянт 1: Набярыце на Вашым мабільным тэлефоне нумар 0882.
Пасля ўсталявання злучэння, выконваючы загады сістэмы, набярыце семізначны нумар абанента і для пацверджання нацiснiце Варыянт 2: Для замовы дазвону да нумара X XXX XXX набярыце на Вашым мабільным тэлефоне нумар 0882 X XXX XXX. Сістэма будзе дазвоньвацца да пазначанага нумара на працягу 30 хвілін. Вы можаце замовіць аўтадазвон адначасова да некалькіх тэлефонаў, некалькі разоў запар выканаўшы дадзеную працэдуру. Атрымаўшы заяўку на аўтадазвон, сістэма на працягу пазначанага перыяду часу робіць спробы ўсталявання злучэння з патрэбным Вам абанентам. Адказаўшы на тэлефанаванне, абанент, якога Вы выклікаеце, чуе сістэмнае паведамленне: «Калі ласка, не вешайце трубку, з Вамі будзе размаўляць абанент кампаніі «Мабільныя ТэлеСістэмы». У гэты час сістэма тэлефануе па нумары тэлефона, з якога была зроблена замова. Калі сістэме не ўдалося ўсталяваць злучэнне на працягу пазначанага часу, то спробы дазвону будуць перапыненыя без папярэджання.Адмена замовы: Варыянт 1: Патэлефануйце на нумар 08820 Варыянт 2: Патэлефанаваўшы на нумар 0882, набярыце 0 і Заўвага.
Для правільнай працы паслугі «Аўтадазвон» неабходна, каб у Вашым мабільным тэлефоне быў уключаны рэжым «DTMF» (У большасці апаратаў гэты рэжым усталяваны па змоўчанні) Аўтадазвон магчымы толькі да мабільных нумароў СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». Аўтадазвон да міжнародных нумароў, а таксама да абанентаў БелСел і Velcom не ажыццяўляецца. Тарыфікацыя тэлефанаванняў. Увага!
Тэлефанаванне на даведачныя нумары СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» з выкарыстаннем паслугі «Аўтадазвон» з'яўляецца платным. |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
© 2002-2010 СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». Усе правы абаронены