Чаканне і ўтрыманне выкліку
Паслуга «Чаканне/ўтрыманне выкліку» уяўляе сабой выкананне двух рэжымаў: чаканне выкліку і ўтрыманне выкліку.
Рэжым «Чаканне выкліку» дазваляе падчас тэлефоннай размовы атрымліваць гукавае паведамленне і інфармацыю на дысплэй мабільнага тэлефона пра паступленне яшчэ аднаго тэлефоннага выкліку. Пры гэтым, гукавы сігнал пра новы выклік будзе пачуты толькі тым абанентам, каму ён адрасаваны.
Для карыстання рэжымам «Чаканне выкліку» пасля дабаўлення паслугі «Чаканне/ўтрыманне выкліку», неабходна яго актывізаваць праз клавіятуру мабільнага тэлефона.
- Для гэтага неабходна набраць на клавіятуры мабільнага тэлефона
43
і націснуць клавішу
(адпраўка вызаву);
- Для таго, каб праверыць, ці актыўны рэжым, неабходна на клавіятуры мабільнага тэлефона набраць

43
і націснуць клавішу
(адпраўка выкліку);
- Для таго, каб дэактывізаваць рэжым, неабходна на клавіятуры мабільнага тэлефона набраць
43
і націснуць клавішу
(адпраўка выкліку).
Падчас гэтага на дысплэі апарата можна пабачыць паведамленне пра вынік выкананых дзеянняў.
Калі падключаны паслугi «Мабільны офіс» і «Чаканне/ўтрыманне выкліку», прыярытэтнай будзе паслуга «Мабільны офіс». Калі ажыццяўляецца прыём/перадача факсу ці дадзеных, рэжым «Чаканне/ўтрыманне выкліку» не працуе, абанент будзе чуць гудкі «занята».
Рэжым «Утрыманне выкліку» дазваляе падчас размовы з першым абанентам ажыццявіць выходнае тэлефанаванне ці прыняць уваходнае тэлефанаванне ад другога абанента, пры гэтым першы абанент будзе знаходзіцца ў рэжыме ўтрымання.
Таксама, рэжым дазваляе пераключацца паміж вызавамі, не губляючы іх, т.б. пачаргова размаўляць з двума абанентамі.
Пры працы з паслугай «Чаканне/ўтрыманне выкліку» лепш скарыстацца стандартнымі кодамі GSM:
- Для таго, каб адмовіць у прыёме другому абаненту пры размове з першым выклікам, на клавіятуры мабільнага тэлефона неабходна набраць 0 і націснуць клавішу
(адпраўка выкліку).
- Для таго, каб скончыць размову з першым абанентам і прыняць выклік другога абанента, на клавіатуры мабільнага тэлефона неабходна набраць 1 і націснуць клавішу
(адпраўка вызаву).
- Для таго, каб падчас размовы ўтрымаць першага абанента на лініі і прыняць другога, на клавіятуры мабільнага тэлефона неабходна набраць 2 і націснуць клавішу
(адпраўка выкліку). Для пачарговай размовы паміж абанентамі неабходна паўтарыць камбінацыю.
- Для таго, каб зрабіць выходнае тэлефанаванне другому абаненту пры размове з першым абанентом, неабходна:
Варыянт А.
На клавіятуры мабільнага тэлефона набраць 2 і націснуць клавішу
(адпраўка выкліку), гэта дзеянне пераключыць першага абанента ў рэжым утрымання. Потым набраць нумар тэлефона другога абанента і націснуць клавішу
(адпраўка выкліку).
Варыянт Б.
На клавіятуры мабільнага тэлефона набраць нумар тэлефона другога абанента і націснуць клавішу
(адпраўка выкліку), пры гэтым першы абанент аўтаматычна пераключаецца ў рэжым утрымання.
- Для таго, каб скончыць размову з усімі абанентамі, неабходна двойчы націснуць клавішу
(скончыць усе выклікі).
Таксама, магчыма скарыстацца рэжымам праз меню тэлефоннага апарата (глядзіце інструкцыю да тэлефона).
Увага!
Калі абанент тэлефануе на нумары 0870 (Мабільны Памочнік), 0890 (Кантактны цэнтр МТС), 0876 (фінансавы кантроль), рэжым «Утрыманне выкліку» не працуе.
Паслугу «
Чаканне/ўтрыманне выкліку» можна дадаць альбо пры заключэнні кантракту, альбо да кантракту, што быў заключаны раней:
Паслуга дадаецца бясплатна і не патрабуе абаненцкай платы.
Пры адначасовай актывацыі паслуг «Чаканне і ўтрыманне выкліку» і «Пераадрасацыя выкліку» па кодзе ўмоўнай пераадрасацыі код 61 «няма адказу» ці код 67 «занята» спачатку дзейнічае рэжым «Чаканне выкліку», а потым рэжым «Пераадрасацыя выкліку». Падчас размовы на дысплэі тэлефоннага апарата абанент бачыць чаканы другі выклік і чуе характэрны гукавы сігнал. Абанент можа адказаць на тэлефанаванне, т. ч. ён скарыстаецца рэжымам «Чакання выкліку». Калі ж на працягу зададзенага для пераадрасацыі часу абанент не адказвае на другі выклік, то для другога тэлефанавання дзейнічае рэжым «Пераадрасацыя выкліку» і другі выклік будзе пераадрасаваны на пазначаны для пераадрасацыі нумар.
Тарыфікацыя
Абанент аплачвае толькі выходную сувязь, у залежнасці ад тарыфнага плану. Усе ўваходныя тэлефанаванні на мабільны тэлефон бясплатныя, апрача тэлефанаванняў пры знаходжанні ў роўмінгу.