Тэлефануйце нам:

(+375 17)

237-98-98

Падключэнне TWIN-карты

Паслуга «адключэнне TWIN-карты» дазваляе выкарыстаць дзве SIM-карты ў двух тэлефонах з адным нумарам.

Як гэта працуе?

TWIN-карта робіць зносіны больш зручнымі, бо абаненту не трэба кожны раз пераўсталёўваць SIM-карту ў выпадку выкарыстання іншага тэлефона. Паслуга адмыслова распрацаваная для тых, хто карыстаецца двума тэлефонамі, адзін, напрыклад, усталяваны ў аўтамабілі або выкарыстоўваецца ў якасці мадэма, а іншы выкарыстоўваецца для галасавой сувязі.

Выкарыстоўваючы TWIN-карты заўсёды можна прымаць уваходныя і здзяйсняць выходныя званкі, прымаць і адпраўляць SMS-паведамленні пры ўмове, што адзін тэлефон уключаны, а іншы выключаны. Пры гэтым нумар тэлефона і абаненцкі рахунак застаюцца тымі жа.

Пры выкарыстанні аднаго тэлефона другі павінен быць абавязкова выключаны.

Уключаць/выключаць тэлефоны неабходна ў наступнай паслядоўнасці:

  1. Выключыць тэлефонны апарат №1;
  2. Уключыць тэлефонны апарат №2.
або
  1. Выключыць тэлефонны апарат №2;
  2. Уключыць тэлефонны апарат №1.

Колькі каштуе?

Кошт паслугі — 67 000 бел. руб. (без уліку ПДВ і падатку на паслугі).

Дзе набыць?

Набыць TWIN-карту вы можаце ў Цэнтрах абслугоўвання абанентаў.

МТС Канэкт Стань Дыджэем! Інтэрн@йт

© 2002-2010 СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». Усе правы абаронены