Тэлефануйце нам:

(+375 17)

237-98-98

SMS-банкінг ААТ «Белаграпрамбанк»

З дапамогай паслугі «SMS-банкінг» кліентам ААТ «Белаграпрамбанк», якія з'яўляюцца абанентамі МТС, прадастаўляецца аператыўная банкаўская інфармацыя ў выглядзе SMS-паведамленняў на мабільны тэлефон.

«SMS-БАНКІНГ» ДЛЯ ФІЗІЧНЫХ АСОБАЎ

«SMS-банкінг» дазваляе абанентам па SMS-запыту на нумар 1207 аператыўна атрымліваць інфармацыю:

  • аб адсоткавых стаўках па дэпазітах ААТ «Белаграпрамбанк»;
  • аб суме грашовых сродкаў на рахунку і апошнім руху па ім;
  • аб наступленні даты звароту дэпазіту або даты пагашэння ашчаднага сертыфіката.

УМОВЫ ПРАДАСТАЎЛЕННЯ ПАСЛУГІ

Для падключэння да атрымання інфармацыі аб адсоткавых стаўках па дэпазітах, дастаткова запоўніць рэгістрацыйную форму на сайце («Белаграпрамбанк») або заяву ў офісе банка.
Для атрымання інфармацыі, звязанай з рахункамі абанентаў у банку, неабходна звярнуцца ў любы офіс ААТ «Белаграпрамбанк» (па-за залежнасцю ад месца адчынення рахунку).

ПАРАДАК КАРЫСТАННЯ ПАСЛУГАЙ «SMS-БАНКІНГ»

Пры рэгістрацыі паслугі «SMS-банкінг» абанент атрымлівае тэхнічны пароль. Для далейшай працы неабходна змяніць тэхнічны пароль, адправіўшы на нумар 1207 SMS-паведамленне наступнага фармату:

<par><прабел><sss1><прабел><sss2>
(Знакі «<» і «>» у SMS-запыце не пішуцца),

дзе par — каманда аб змене пароля, sss1 — новы пароль (не больш 4 лацінскіх літар або лічбаў), sss2 — стары (тэхнічны) пароль.

У адказ на дадзены SMS-запыт прыйдзе пацверджанне «parol izmenen».

Фарматы SMS-запытаў для атрымання неабходнай інфармацыі:
<каманда><прабел><псеўданім рахунку><прабел><пароль>, дзе:

  • <каманда>:
  • PAR[OL] — змена пароля;
  • DEP[OZIT] — атрыманне інфармацыі аб дзеючых адсоткавых стаўках па дэпазітах (Пры гэтым паказваць псеўданім рахунку не трэба);
  • SRO[K] — атрыманне інфармацыі аб наступленні даты звароту дэпазіту;
  • OST[ATOK] — атрыманне інфармацыі аб астатку сродкаў на рахунку і апошнім руху па ім. Пры адсутнасці ў камандзе поля «псеўданім рахунку» фармуецца інфармацыя аб астатках сродкаў на ўсіх рахунках;

(!) Дастаткова набіраць толькі 3 першыя літары каманды.

<прабел>: раздзяляльнік;

<псеўданім рахунку>: выбіраецца і выкарыстоўваецца ў якасці замены нумара рахунку дэпазіту (можа змяшчаць да 6 літар лацінскага алфавіту і (або) лічбаў;

<пароль>: устаноўлены абанентам пароль, які змяшчае 4 любых літары лацінскага алфавіту або лічбы.

«SMS-БАНКІНГ» ДЛЯ ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБАЎ І ІНДЫВІДУАЛЬНЫХ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ

Паслуга «SMS-банкінг» прадастаўляе абаненту магчымасць:

  • аператыўнага атрымання інфармацыі аб стане бягучага (разліковага) рахунка па SMS-запыту абанента на нумар 1207;
  • атрымання штодзённай аўтаматычнай рассылкі міні-выпіскі, якая змяшчае інфармацыю аб рэштках на рахунку на пачатак аперацыйнага дня, сумах паступленняў і спісанняў,рэштках на канец аперацыйнага дня.
    Прыклад выпіскі:
    Vypiska za 01.02.05 Sch: 4024233112317 Ost.nach.dnya: 349.606.317 Postupilo: 155.976.051 Spisano: 445.445.472 Ost.kon.dnya: 60.136.896.

Парадак карыстання паслугай «SMS-банкінг»

Змест уваходнага SMS-запыту ад абанента Банка Змест SMS-паведамленні, сфарміраванага Банкам у адказ на SMS-запыт
1xxx Рэшткі на рахунку на дадзены момант часу
2xxx Паступленні на бягучы момант
3xxx Спісанні на бягучы момант
4xxx Рэшткі на пачатак дня, сумы паступленняў і спісанняў, бягучыя рэшткі
901xx «Avtorassylka otkluchena»
900xx «Avtorassylka otkluchena»
Іншае Паведамленне аб памылцы, альбо іншае інфармацыйнае паведамленне

1  xxx — неабавязковы параметр: трохзнакавы код аддзялення, альбо двухзнакавы нумар карткі кліента

2  xx — неабавязковы параметр: нумар карткі кліента

Больш падрабязная інфармацыю магчыма атрымаць у кожным аддзяленні, на сайце ААТ «Белаграпрамбанк», па тэл: 8-029-502-10-36.

Кошт SMS-паведамлення складае 190 руб. без уліку падатку на паслугі. У роўмінгу кошт SMS-паведамлення вызначаецца паводле роўмінгавых тарыфаў на адпраўку SMS-паведамленняў.

Стань Дыджэем! МТС Канэкт Інтэрн@йт

© 2002-2010 СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». Усе правы абаронены