SMS-банкінг ААБ «Беларусбанк»
Аперацыі ў рамках паслугі SMS-банкінг выконваюцца пры дапамозе SMS-паведамленняў усталяванага фармату, якія дасылаюцца на кароткі нумар 611. У SMS-паведамленні праз прабел пазначаецца від аперацыі, пароль доступу да паслугі і, у выпадку правядзення аплаты, сума плацяжу. Кошт SMS-паведамлення складае 190 руб. без уліку падатку на паслугі. У роўмінгу кошт SMS-паведамлення вызначаецца паводле роўмінгавых тарыфаў на адпраўку SMS-паведамленняў.
Перад тым, як пачаць карыстацца паслугай, неабходна яе зарэгістраваць і атрымаць пароль доступу да паслугі. Рэгістрацыя паслугі ажыццяўляецца ў інфакіёсках АСБ «Беларусбанк». Інфармацыю аб адрасах і рэжымах працы інфакіёскаў АСБ «Беларусбанк» у патрэбных вам населеных пунктах можна паглядзець у «Спісе пунктаў прыёму плацяжоў МТС». АСБ «Беларусбанк» мае права самастойна змяняць месцазнаходжанне і рэжым працы сваіх інфакіёскаў.
Парадак рэгістрацыі паслугі sms-банкінг у інфокіёску АСБ «БЕЛАРУСБАНК»
- Устаўце ў карткапрымальнік інфакіёска банкаўскую картку, якая была выпушчаная АСБ «Беларусбанк»;
- Набярыце ПІН-код карткі і пацвердзіце яго;
- Выберыце аперацыю «SMS-банкінг»;
- Каб прайсці працэдуру рэгістрацыі паслугі, выберыце «Рэгістрацыя»;
- На запыт інфакіёска ўвядзіце свой нумар мабільнага тэлефона і пацвердзіце ўведзенае;
- У адпаведнасці з інструкцыямі, якія павінны з’явіцца на экране, дашліце з мабільнага тэлефона SMS-паведамленне на нумар 611 і пацвердзіце адпраўку. SMS-паведамленне неабходна даслаць з тэлефона, нумар якога вы ўвялі ў інфакіёск. SMS паведамленне, якое дасылаецца ў момант рэгістрацыі, павінна змяшчаць у сабе лічбу «1»;
- Забярыце чэк з кароткай інструкцыяй па карыстанню паслугай SMS-банкінг і паролем доступу да паслугі.
Для адмены рэгістрацыі паслугі SMS-банкінг выберыце «Адмена рэгістрацыі» і пацвердзіце свой выбар.
Спіс даступных аперацый
Трымальнікам банкаўскіх картак, якія выпушчаныя АСБ «Беларусбанк», паслуга SMS-банкінг дазваляе кругласутачна ажыццяўляць наступныя аперацыі:
- атрыманне інфармацыі аб рэшце сродкаў на карт-рахунку;
- аплата паслуг сувязі МТС. Можна аплачваць любы нумар тэлефона сеткі МТС;
- аплата за хатні тэлефон РУП «Белтэлекам»;
- аплата камунальных паслуг па Мінску, Магілёве, Брэсце, Віцебску;
- аплата паслуг спутнікавага тэлебачання «Космас ТВ»;
- прагляд запазычанасці па камунальных паслугах, хатнему тэлефону РУП «Белтэлекам», спутнікавым тэлебачанні «Космас ТВ»;
- атрыманне даведкі пра тыпы і фарматы аперацый у рамках паслугі SMS-банкінг;
- адмена рэгістрацыі паслугі SMS-банкінг.
Парадак правядзення аперацый
1. Атрыманне інфармацыі аб рэшце грашовых сродкаў на карт-рахунку
Для правядзення аперацыі неабходна даслаць на нумар 611 SMS-паведамленне фармату:
Оstatok прабел <Пароль>
У выніку выкананнай аперацыі на мабільны тэлефон прыходзіць SMS-паведамленне, якое змяшчае інфармацыю аб рэшце грашовых сродкаў на карт-рахунку.
2. Аплата паслуг сувязі МТС
Для правядзення аперацыі неабходна даслаць на нумар 611 SMS-паведамленне фармату:
Oplata прабел <Пароль> прабел <Сума Аплаты> прабел <Ідэнтыфікатар плацяжу> прабел <Нумар Тэлефона>, дзе
Ідэнтыфікатар плацяжу — спецыяльны код абранай паслугі. Пры аплаце за тэлефон МТС пазначаецца ідэнтыфікатар MTС.
У выніку выкананнай аперацыі на мабільны тэлефон прыходзіць SMS-паведамленне з пацвярджэннем выкананнай аперацыі, дзе ўтрымліваецца пазначэнне сумы аплаты, нумару аплачанага тэлефона, код аўтарызацыі.
Пры выкананні аперацыі «Аплата паслуг МТС», грашовыя сродкі залічваюцца на асабовы рахунак абанента на працягу:
- 30 хвілін пры аплаце у час ад 7:00 да 23:00 гадзін;
- 60 хвілін пры аплаце у час ад 23:00 да 7:00 гадзін.
3. Атрыманне даведкі пра тыпы аперацый у рамках паслугі SMS-банкінг
Для правядзення аперацыі неабходна даслаць на нумар 611 SMS-паведамленне фармату: <Spravka>.
У выніку адпраўкі на нумар 611 SMS-паведамлення вышэйпаказанага фармату на мабільны тэлефон прыходзіць адказнае SMS-паведамленне са спісам даступных тыпаў аперацый.
4. Атрыманне даведкі пра фармат асобнага тыпу аперацый
Для атрымання даведкі пра фармат асобнага тыпу аперацый неабходна даслаць на нумар 611 SMS-паведамленне фармату:
Spravka прабел <Тып Аперацыі>, дзе
Тып аперацыі — адна з наступных каманд, якія даступныя ў рамках паслугі SMS-банкінг:
- Oplata — для аплаты паслугі;
- Ostatok — для атрымання інфармацыі аб рэшце на карт-рахунку;
- Dolg — для атрымання інфармацыі пра запазачынасць па паслуге;
- Spisok — для атрымання інфармацыі аб зарэгістраваных на інфакіёску даных і для атрымання спісу ідэнтыфікатараў плацяжоў;
- Otmena — для адмены рэгістрацыі паслугі SMS-банкінг.
У выніку адпраўкі на нумар 611 SMS-паведамлення вышэйпазначанага фармату на мабільны тэлефон прыходзіць SMS-паведамленне з фарматам пазначанага тыпу аперацыі.
5. Атрыманне інфармацыі пра фармат аперацыі аплаты пэўнай паслугі
Для атрымання інфармацыі пра фармат аперацыі аплаты пэўнай паслугі неабходна даслаць на нумар 611 SMS-паведамленне фармату:
Spravka прабел <ІдэнтыфікатарПлацяжу>, дзе
Ідэнтыфікатар плацяжу — адзін з наступных спецыяльных кодаў паслуг:
- MTS — для атрымання фармату аперацыі аплаты паслуг сотавай сувязі МТС;
- CTV — для атрымання фармату аперацыі аплаты паслуг спутнікавага тэлебачання «Космас ТВ»;
- TEL — для атрымання фармату аперацыі аплаты паслуг «Белтэлекам»;
- ZKH — для атрымання фармату аперацыі аплаты камунальных паслуг па г. Мінску;
- ZKHM — для атрымання фармату аперацыі аплаты камунальных паслуг па г. Магілёве;
- ZKHB — для атрымання фармату аперацыі аплаты камунальных паслуг па г. Брэсце;
- ZKHV — для атрымання фармату аперацыі аплаты камунальных паслуг па г. Віцебску.
У выніку адпраўкі на нумар 611 SMS-паведамлення вышэйпазначанага фармату на мабільны тэлефон прыходзіць SMS-паведамленне з фарматам пазначанай аперацыі аплаты.
6. Адмена рэгістрацыі паслугі SMS-банкінг
Для правядзення аперацыі неабходна даслаць на нумар 611 SMS-паведамленне фармату:
Otmena прабел <Пароль>
У выніку выкананнай аперацыі на мабільны тэлефон прыходзіць SMS-паведамленне з пацвежаннем адмены рэгістрацыі паслугі SMS-банкінг.
Аперацыю адмены паслугі SMS-банкінг можна таксама ажыццявіць у любым інфакіёску АСБ «Беларусбанк».
Да ўвагі абанентаў!
Правілы і парадак карыстання паслугай SMS-банкінг для трымальнікаў банкаўскіх карт-рахункаў устанаўліваюць банкі, якія выпусцілі пластыкавыя карткі. Падрабязную інфармацыю аб правілах карыстання паслугай SMS-банкінг і парадку ажыццяўлення аперацый у рамках паслугі SMS-банкінг можна атрымаць у аддзяленнях банкаў, якія выпусцілі карткі, або паглядзець на афіцыйным сайце
АСБ «Беларусбанк».