|
||
Тэлефануйце нам:(+375 17)237-98-98 |
SMS-Банкінг ЗАТ «АКБ «БЕЛРАСБАНК»Аперацыі ў рамках сэрвісу «SMS-Банкінг» выконваюцца з дапамогай SMS-паведамленняў усталяванага фармату, якія адпраўляюцца на кароткі нумар 1255. У SMS-паведамленні праз прабел паказваецца выгляд аперацыі, пароль доступу і, у выпадку правядзення аплаты, сума плацяжу. Перад тым, як пачаць карыстацца сэрвісам «SMS-Банкінг», неабходна зарэгістравацца і атрымаць пароль доступу. Рэгістрацыя робіцца ў інфакіёсках ЗАТ «АКБ «БЕЛРАСБАНК». Парадак рэгістрацыі ў інфакіёску:
Пералік даступных аперацыйУладальнікам банкаўскіх картак, выпушчаных ЗАТ «АКБ «БЕЛРАСБАНК», кругласутачна даступны наступныя аперацыі:
Увага!
Парадак правядзення аперацый1. Прагляд астатку грашовых сродкаў на карт-рахункуДля правядзення аперацыі неабходна адправіць на нумар 1255 SMS-паведамленне фармату: Оstatok прабел <Пароль>.
2. Аплата паслуг мабільнай сувязіДля правядзення аперацыі неабходна адправіць на нумар 1255 SMS-паведамленне фармату: Oplata прабел <Пароль> прабел <СумаАплаты> прабел <Ідэнтыфікатар Плацяжу> прабел <Нумар Тэлефона>, дзе Ідэнтыфікатар Плацяжу — спецыяльны код аплачваемай паслугі. Пры аплаце за тэлефон МТС паказваецца ідэнтыфікатар MTS.
3. Атрыманне даведкі аб тыпах аперацый у рамках Сістэмы SMS-банкінгДля правядзення аперацыі неабходна адправіць на нумар 1255 SMS-паведамленне фармату: <Spravka>.
4. Адмена рэгістрацыі ў Сістэме SMS-банкінгДля правядзення аперацыі неабходна адправіць на нумар 1255 SMS-паведамленне фармату: Otmena прабел <Пароль>.
Інфармацыя аб карыстанні сэрвісам «SMS-банкінг» даступна таксама на сайце www.belrosbank.by. Кошт SMS-паведамлення складае 190 руб. без уліку падатку на паслугі. У роўмінгу кошт SMS-паведамлення вызначаецца паводле роўмінгавых тарыфаў на адпраўку SMS-паведамленняў. |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
© 2002-2010 СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». Усе правы абаронены