Тэлефануйце нам:

(+375 17)

237-98-98

ТрыЗвон (475)

Галасавы партал «ТрыЗвон» дазваляе абаненту, які пазваніў па нумары 475 або 8 475 475, скарыстацца такімі паслугамі, як «Розыгрышы», «Віншаванні», «Прасцішкі», «Прызнанні ў каханні», «Гумар», «Заказ мелодый», а таксама інтэрактыўнай віктарынай «Варухні звілінкай».

Упершыню партал «ТрыЗвон» прадастаўляе магчымасць адправіць забаўляльнае галасавое паведамленне іншаму абаненту!

Розыгрышы

З дапамогай паслугі «Розыгрышы» можна выбраць і адправіць сябрам або знаёмым розыгрышы на розныя тэмы. Таксама можна пакінуць каментарый, які прагучыць пасля розыгрышу.

Віншаванні

З дапамогай паслугі «Віншаванні» можна перадаць віншаванне родным і блізкім з рознымі святамі. Таксама можна пакінуць каментарый, які прагучыць пасля розыгрышу.

Прасцішкі

З дапамогай паслугі «Прасцішкі» можна папытаць прабачэння галасамі, якія парадзіруюць галасы палітыкаў, а таксама запісаць уласнае пасланне. «Прасцішкі» можна выбраць для дзяўчыны або хлопца.

Прызнанні ў каханні

Паслуга «Прызнанні ў каханні» дазваляе прызнацца ў каханні хлопцу або дзяўчыне на выбар галасамі, якія парадзіруюць галасы палітыкаў, а таксама можна запісаць уласнае пасланне.

Гумар

Паслуга «Гумар» прапаноўвае праслухаць смешныя гісторыі і анекдоты, расказаныя галасамі, якія імітуюць галасы вядомых людзей, таксама можна размясціць уласныя анекдоты.

Заказ поліфанічных мелодый і музычных віншаванняў

У рамках паслугі «Заказ поліфанічных мелодый і музычных віншаванняў» абаненту даступны замова музычных віншаванняў, поліфанічных мелодый для сябе і іншых карыстальнікаў сэрвісу.
У выпадку заказу сабе поліфанічнай мелодыі, абаненту будзе дастаўлена SMS-паведамленне, якое змяшчае wap-спасылку.

У выпадку заказу поліфанічнай мелодыі іншаму абаненту, атрымальніку мелодыі прыйдзе SMS-паведамленне, якое змяшчае wap-спасылку, а адпраўніку падарунка прыйдзе паведамленне, якое пацвярджае факт дастаўкі паведамлення.

Варухні звілінкай

Паслуга «Варухні звілінкай» дазваляе абанентам праверыць сваю эрудыраванасць. Пасля праслухоўвання пытання прапаноўваецца для выбару тры варыянты адказу. Пры выбары таго або іншага варыянту сістэма агучвае дакладным быў адказ або не, і пераходзіць да наступнага пытання.

Даведка

У раздзеле «Даведка» можна праслухаць кароткую даведку аб галасавым партале «ТрыЗвон», дзе апісаны асноўныя клавішы кіравання парталам, прадстаўлена інфармацыя аб кошце паслугі для карыстальнікаў, уключаючы кошт платных заказаў кантэнта, які загружаецца.

Інструкцыя па карыстанню паслугай

Для спрашчэння навігацыі, а таксама з мэтай скарачэння часу праслухоўвання тэксту паслуг, можна скарыстацца спецыяльнымі клавішамі кіравання.

Падчас праслухоўвання тэксту паслугі:

7 — пракрутка тэксту паслугі на пяць секунд назад;
8 — перамотка тэксту паслугі на пачатак;
9 — пракруткаа тэксту паслугі на пяць секунд наперад;
0 — пераход у меню на ўзровень вышэй;
* — зварот у галоўнае меню партала ТрыЗвон.

Падчас праслухоўвання меню:

0 — пераход у меню на ўзровень вышэй;
* — зварот у галоўнае меню партала.

Сэрвіс працуе кругласутачна. Больш падрабязная інфармацыя аб партале — на сайце www.gudok.by.

Кошт адной хвіліны доступу да партала ТрыЗвон — 600 рублёў за адну хвіліну без уліку ПДВ і падатку на паслугі. Тарыфікацыя штохвілінная.

Кошт SMS-паведамлення з WAP-спасылкай на поліфанічную мелодыю сэрвісу «ТрыЗвон», а таксама SMS-паведамленне, якое пацвярджае факт адпраўкі поліфанічнай мелодыі іншаму абаненту складае 1980 рублёў без уліку ПДВ і падатку на паслугі.

Праваўладальнікам кантэнту ў рамках партала ТрыЗвон з'яўляецца кампанія ІП «Вэбком Телекам».

Інтэрн@йт Стань Дыджэем! МТС Канэкт

© 2002-2010 СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». Усе правы абаронены