Тэлефануйце нам:(+375 17)237-98-98 |
ГУDОК.ЧАТ (7071)
Галасавы чат ГУDОК.ЧАТ дае карыстальнікам магчмасць размаўляць адно з адным ананімна ў рэжыме рэальнага часу. Зносіны магчымыя як у тэматычных групавых чатах «Размовы», «Гумар», «Забавы», «Флірт», так і ў прыватных чат-пакоях.
Для зносінаў у чаце неабходна набраць кароткі галасавы нумар 7071 і дзейнічаць у адпаведнасці з інструкцыямі аўтаінфарматара.
Прыватны чат дае магчымасць кожнаму карыстальніку стварыць уласны закрыты чат-пакой. У час стварэння гэтага пакоя трэба прызначыць пароль для ўваходу ў яго. І, такім чынам, доступ да пакоя будуць мець толькі тыя карыстальнікі, каму будзе паведамлены гэты пароль. Паведаміць пароль можна, напрыклад, аўтару ўпадабанай анкеты, якія даступныя для праслухоўвання ў рубрыцы партала ГУDОК.ІНФА «Фліртаманія». Аўтару любой анкеты можна даслаць ананімнае галасавое паведамленне, пазначыўшы пароль для ўваходу ў створаны прыватны пакой, а таксама час сустрэчы.
Больш падрабязная інфармацыя аб партале — на сайце www.gudok.by.
Правілы карыстання паслугай
Катэгарычна забараняецца:
- Распаўсюджваць палітычныя заклікі любой скіраванасці і палітычныя лозунгі, арыентаваныя на дыскрэдытацыю дзяржаўнай улады і яе асобных прадстаўнікоў;
- Распаўсюджваць звесткі, што няславяць гонар і годнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, кіраўнікоў дзяржаўных органаў, статус якіх устаноўлены Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, а таксама фізічных асоб і арганізацый усіх формаў уласнасці;
- Размяшчаць інфармацыю, якая робіць замах на маральнасць, гонар і годнасць грамадзян інфармацыю, якая супярэчыць агульнапрынятым нормам маралі;
- Распаўсюджваць ідэі тэрарызму, рэлігійнай, сацыяльнай, нацыянальнай і расавой нецярпімасці, дыскрымінацыі і варожасці;
- Размяшчаць звесткі, якія з'яўляюцца дзяржаўнай або іншай тайнай, што спецыяльна ахоўваецца законам;
- Ажыццяўляць прапаганду ўжывання наркатычных і псіхатропных сродкаў, алкоголю, тытунекурэння;
- Размяшчаць інфармацыю, якая ўтрымлівае заклік да ажыццяўлення дзеянняў, што караюцца ў адміністратыўным і ўгалоўным парадку;
- Распаўсюджваць інфармацыю ад імя палітычных партый, прафесійных саюзаў ці грамадскіх аб'яднанняў;
- Рэкламаваць паслугі трэціх асоб і арганізацый;
- Размяшчаць аб'явы пра куплю-продаж (абмен): замежнай валюты, каштоўных папер, каштоўнасцяў, вырабаў і манет з каштоўных металаў, прадметаў мастацтва, лекаў, атрут, наркатычных, псіхатропных і моцнадзейных рэчываў, дзяржаўных узнагарод, дакументаў (працоўныя кніжкі, дыпломы, пашпарты, пасведчанні і г.д.), узнагарод СССР і РБ, асабістых дакументаў і бланкаў;
- Размяшчаць аб'явы пра куплю-продаж (абмен) усіх відаў зброі (у тым ліку калекцыйнай) і сродкаў актыўнай абароны;
- Размяшчаць інфармацыю пра сэксуальныя паслугі, парнаграфію, абвесткі відавочна сексуальнага накірунку;
- Размяшчаць інфармацыю па працаўладкаванні (адукацыі) грамадзян за мяжой;
- Размяшчаць аб'явы аб аказанні паслуг, што належаць дзярдаўнаму ліцэнзаванню;
- Выкарыстоўваць ненарматыўную лексіку.
1 хвіліна доступу да парталу ГУDОК.ЧАТ — 390 рублёў за адну хвіліну без уліку ПДВ і падатку на паслугі. Тарыфікацыя пахвілінная.
|
|