Тэлефануйце нам:

(+375 17)

237-98-98

Галасавы партал ГУDОК.ІНФА (7070)

Галасавы інфармацыйна-забаўляльны партал ГУDОК.ІНФА дазваляе абаненту атрымліваць карысную інфармацыю і бавіць вольны час, скарыстаўшыся забаўляльнымі сэрвісамі.

Для таго каб трапіць у галоўнае меню партала, трэба набраць кароткі нумар 7070. Аўтаінфарматар дасць кароткае апісанне рубрык першага ўзроўню, якія выклікаюцца націсканнем адной з клавішаў мабільнага телефона, у адпаведнасці са схемай.

Далей для выкарыстання паслугі неабходна прытрымлівацца ўказанням аўтаінфарматара.

Рубрыкі партала

Цэнтр навінаў

«Цэнтр навінаў» уключае ў сябе наступныя раздзелы: прагноз надвор'я, навіны, фінансавую інфармацыю.

Прагноз надвор'я

У межах гэтай рубрыкі можна праслухаць прагноз надвор'я ў Мінску, абласных цэнтрах Беларусі, Маскве і Санкт-Пецярбургу, Варшаве, Вільнюсе і Кіеве, а таксама агульныя прыкметы на сёння, заўтра і паслязаўтра.

Навіны

Абраўшы гэтую рубрыку, можна праслухаць апошнія навіны на разнастайныя тэмы.

Курсы валют

Рубрыка фінансавай інфармацыі складаецца з наступных падменю: курсаў валют НБ РБ, уключаючы курсы даляру ЗША, еўра, англійскага фунта, украінскай грыўны, курсаў куплі/продажу валют у банках.

Футбол

Абраўшы рубрыку «Футбол», вы даведаецеся пра вынікі футбольных матчаў і турнірнае становішча каманд-удзельнікаў чэмпіянатаў Беларусі, Расіі, Лігі Чэмпіёнаў, Іспаніі, Англіі, Італіі, цякучага чэмпіяната (назва можа змяняцца ў залежнасці ад чэмпіянату, які адбываецца).

Афіша

У межах рубрыкі «Афіша» можна атрымаць інфармацыю пра  фільмы, якія ідуць у кінатэатрах Мінска і абласных цэнтраў, праслухаць анатацыі да фільмаў, што ідуць у гэтых кінатэатрах, а таксама даведацца пра час пачатку фільмаў па тэлеканалах (пасля 18 гадзін).

Дошка аб'яваў

У межах рубрыкі «Дошка аб'яваў» вы можаце праслухаць і падаць аб'явы на розныя тэмы: праца, сотавая сувязь, бытавая тэхніка, аўтатранспарт, нерухомасць, будаўніцтва і іншае.

Мабільныя забавы

Рубрыка «Мабільныя забавы» ўключае ў сябе некалькі розных раздзелаў (падменю): «Гумар», «Мабільны гараскоп», «Вечарына», «Прыкметы».
У раздзеле «Гумар» можна праслухаць анекдоты, смешныя гісторыі і парадыйныя гісторыі. Акрамя таго, вы можаце самі распавесці анекдот і праслухаць анекдоты іншых карыстальнікаў сэрвісу.
У раздзеле «Мабільны гараскоп» прапануецца праслухаць гараскоп на тыдзень, кітайскі гараскоп на год, заходні агульны гараскоп на год, заходні бізнэс гараскоп на год, заходні гараскоп на год аб сям'і і каханні, заходні гараскоп на год аб здароўі.
Абраўшы раздзел «Прыкметы», можна праслухаць народныя прыкметы па каляндарных днях.

«Фліртаманія»

Рубрыка «Фліртаманія» ўключае ў сябе наступныя падменю: праслухаць анкеты карыстальнікаў, апублікаваць анкету, праслухаць асабістыя ўваходныя паведамленні, выдаліць анкету. Такім чынам, у межах рубрыкі «Фліртаманія», прапануецца праслухаць анкету, запісаць анкету, даслаць галасавое паведамленне аўтару ўпадабанай анкеты (пры гэтым аўтару ўпадабанай анкеты прыходзіць бясплатнае SMS-паведамленне), выдаліць уласную анкету, што была апублікаваная раней.

Поліфанічныя мелодыі

У гэтай рубрыцы поліфанічныя мелодыі раздзяляюцца па жанрах: «суперхіты», «айчынныя хіты», «замежныя хіты», «мелодыі з кінафільмаў», «класіка». Пасля выбару жанру мелодый прапануецца праслухаць мелодыі. Калі вам спадабаецца мелодыя, па яе заканчэнні вы можаце націснуць адпаведную клавішу, пасля чаго на тэлефон будзе дастаўленае SMS-паведамленне, якое ўключае ў сябе WAP-спасылку на абраную мелодыю.

Асабістае меню

У межах асабістага меню даступныя паслугі: абмен галасавымі паведамленнямі з іншымі карыстальнікамі сэрвісу (пры гэтым адрасату галасавога паведамлення прыходзіць бясплатнае SMS-паведамленне), выбар голасу парталу (стандартны ці забаўляльныя, якія імітуюць галасы вядомых людзей), галасавая запісная кніжка (дыктафон), наладка галасавога кіравання.

Даведка

У раздзеле «Даведкі» вы можаце праслухаць кароткую даведку пра галасавы партал ГУDОК.ІНФА, дзе апісаныя асноўныя клавішы кіравання парталам і падрабязную даведку па кожнай з паслуг парталу ГУDОК.ІНФА. Акрамя таго, можна праслухаць даведку па выкарыстанні сістэмы галасавой навігацыі ў межах парталу, а таксама выказаць сваё меркаванне ці прапанову па працы парталу ГУDОК.ІНФА.

Інструкцыя па карыстанні паслугай

Для спрашчэння навігацыі, а таксама з мэтай скарачэння часу праслухоўвання тэксту паслуг, можна скарыстацца спецыяльнымі клавішамі кіравання.

Падчас праслухоўвання тэксту паслугі:

7 — пракрутка тэксту паслугі на пяць секунд назад;
8 — перамотка тэксту паслугі на пачатак;
9 — пракрутка тэксту паслугі на пяць секунд наперад;
0 — пераход у меню на ўзровень вышэй;
* — вяртанне ў галоўнае меню партала ГУDОК.ІНФА.

Падчас праслухоўвання меню:

0 — пераход у меню на ўзровень вышэй;
* — вяртанне ў галоўнае меню партала.

Сэрвіс працуе кругласутачна.
Больш падрабязная інфармацыя аб партале — на сайце www.gudok.by.

Правілы карыстання паслугай

Катэгарычна забараняецца:

  • Распаўсюджваць палітычныя заклікі любой скіраванасці і палітычныя лозунгі, арыентаваныя на дыскрэдытацыю дзяржаўнай улады і яе асобных прадстаўнікоў;
  • Распаўсюджваць звесткі, што няславяць гонар і годнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, кіраўнікоў дзяржаўных органаў, статус якіх устаноўлены Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, а таксама фізічных асоб і арганізацый усіх формаў уласнасці;
  • Размяшчаць інфармацыю, якая робіць замах на маральнасць, гонар і годнасць грамадзян інфармацыю, якая супярэчыць агульнапрынятым нормам маралі;
  • Распаўсюджваць ідэі тэрарызму, рэлігійнай, сацыяльнай, нацыянальнай і расавой нецярпімасці, дыскрымінацыі і варожасці;
  • Размяшчаць звесткі, якія з'яўляюцца дзяржаўнай або іншай тайнай, што спецыяльна ахоўваецца законам;
  • Ажыццяўляць прапаганду ўжывання наркатычных і псіхатропных сродкаў, алкоголю, тытунекурэння;
  • Размяшчаць інфармацыю, якая ўтрымлівае заклік да ажыццяўлення дзеянняў, што караюцца ў адміністратыўным і ўгалоўным парадку;
  • Распаўсюджваць інфармацыю ад імя палітычных партый, прафесійных саюзаў ці грамадскіх аб'яднанняў;
  • Рэкламаваць паслугі трэціх асоб і арганізацый;
  • Размяшчаць аб'явы пра куплю-продаж (абмен): замежнай валюты, каштоўных папер, каштоўнасцяў, вырабаў і манет з каштоўных металаў, прадметаў мастацтва, лекаў, атрут, наркатычных, псіхатропных і моцнадзейных рэчываў, дзяржаўных узнагарод, дакументаў (працоўныя кніжкі, дыпломы, пашпарты, пасведчанні і г.д.), узнагарод СССР і РБ, асабістых дакументаў і бланкаў;
  • Размяшчаць аб'явы пра куплю-продаж (абмен) усіх відаў зброі (у тым ліку калекцыйнай) і сродкаў актыўнай абароны;
  • Размяшчаць інфармацыю пра сэксуальныя паслугі, парнаграфію, абвесткі відавочна сексуальнага накірунку;
  • Размяшчаць інфармацыю па працаўладкаванні (адукацыі) грамадзян за мяжой;
  • Размяшчаць аб'явы аб аказанні паслуг, што належаць дзяржаўнаму ліцэнзаванню;
  • Выкарыстоўваць ненарматыўную лексіку.
1 хвіліна доступу да парталу ГУDОК.ІНФА — 390 рублёў за одну хвіліну без уліку ПДВ і падатку на паслугі. Тарыфікацыя пахвілінная.
Кошт SMS-паведамлення з WAP-спасылкай на поліфанічную мелодыю з сэрвісу ГУDОК.ІНФА — 1980 рублёў, без уліку ПДВ і падатку на паслугі.
Праваўладальнікам кантэнту ў межах парталу ГУDOK.ІНФА 7070 з'яўляецца кампанія ІП «Вэбкам Тэлекам».
МТС Канэкт Стань Дыджэем! Інтэрн@йт

© 2002-2010 СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». Усе правы абаронены