Тэлефануйце нам:

(+375 17)

237-98-98

ГУДОК.МЕНЮ

USSD-партал «ГУДОК.МЕНЮ» — USSD-сэрвіс, які прапануе заказаць на свой мабільны тэлефон разнастайны медыя-кантэнт. Усё падраздзелы і рубрыкі USSD-партала «ГУДОК.МЕНЮ» прадастаўдяюцца па USSD-нумары *707#.

Пры першым звароце да сэрвісу «ГУДОК.МЕНЮ» абанент у адказ атрымлівае на свой мабільны тэлефон інфармацыйнае паведамленне аб правілах карыстання сэрвісам з SMS-нумара 70709. Гэта паведамленне не тарыфікуецца. Пры наступных зваротах на USSD-партал ГУДОК.МЕНЮ абанент атрымлівае на свой мабільны тэлефон навігацыйнае меню першага ўзроўня, якое складаецца з наступных падраздзелаў:

  1. Навіны
  2. Надвор'е
  3. Фінансы
  4. ТБ і кіно
  5. Забавы
  6. Музыка
  7. JAVA-гульні
  8. Гараскопы і магія
  9. Даведка і тарыфы.

Каб выбраць патрэбны раздзел, досыць націснуць «ОК», увесці нумар патрэбнага пункта меню і адправіць наступны USSD-запыт.

Пры выбары пункта меню першага ўзроўня  абанент атрымлівае на свой мабільны тэлефон меню другога ўзроўня, дзе таксама здзяйсняецца выбар тыпу медыя-элемента і выніковая адпраўка USSD-запыту, які варміруе SMS-паведамленне з WAP-спасылкай на выбраны медыя-элемент, альбо з тэкстам заказанага кантэнту.

Тарыфікацыя USSD-партала «ГУДОК.МЕНЮ» здзяйсняецца па наступным прынцыпе:

  • Кошт аднаго кроку па меню — 30 рублёў без уліку падаткаў;
  • Кошт SMS-паведамлення з тэкставым інфармацыйным кантэнтам, атрыманага з SMS-нумара 70701, складае 280 рублёў без уліку падаткаў;
  • SMS-паведамлення з WAP-спасылкай на поліфанічную мелодыю, атрыманага з SMS-нумара 70702, складае 1980 рублёў без уліку падаткаў;
  • SMS-паведамлення з WAP-спасылкай на JAVA-гульню, дадатак, рэалтон, атрыманага з SMS-нумара 70703 складае 5000 рублёў без уліку падаткаў.
МТС Канэкт Стань Дыджэем! Інтэрн@йт

© 2002-2010 СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». Усе правы абаронены