|
||
Тэлефануйце нам:(+375 17)237-98-98 |
Кіраванне рахункам і аплата паслугЗлічэнне сродкаў з рахунку абанентаЗлічэнне сродкаў з асабовага рахунку абанента адбываецца ў адпаведнасці з відам паслуг сувязі. Абанентам забяспечваюцца наступныя віды паслуг: ТэлефонныяПаслугі падчас сеансу сувязі: напрыклад, уваходныя і выходныя выклікі, перадача даных/факсаў, SMS. Тарыфікація тэлефонных злучэнняў абанентам МТС, выкананых у хатнія сеткі, адбываецца на працягу 1-2 гадзін пры ўмове нармальнай працы сеткі. ПерыядычныяПаслугі, што аказваюцца ўвесь час на працягу пэўнага перыяду: абаненцкая плата, сеткавыя і дадатковыя паслугі. Злічэнне сродкаў за перыядычныя паслугі ажыццяўляецца роўнымі долямі на працягу сутак падчас усяго перыяду. Напрыклад, штодзённая сума злічэння за паслугу «Антывызначальнік нумара» у тарыфным плане «Любімы» складае 4100 руб./30 = 136 руб., дзе 4100 руб. — штомесячная абаненцкая плата (без уліку ПДК і падаткаў за паслугі), а 30 — колькасць дзён у разліковым перыядзе. РазавыяПаслугі, што аказваюцца і аплачваюцца аднаразова, па меры неабходнасці: напрыклад, замена SIM-карткі, змяненне тарыфнага плану, дадаванне паслугі «Галасавая пошта». Разавыя паслугі тарыфікуюцца на момант аказання паслугі. Кантроль за станам рахункуДля зручнасці абанентаў у МТС прадугледжаныя наступныя спосабы кантролю стану свайго асабовага рахунку: Мабiльны ПамочнікДля працы з Мабільным Памочнікам з вашага мабільнага тэлефона неабходна набраць нумар 0870 і далей прытрымлівацца інструкцый аўтаінфарматара. Для доступу да Мабільнага Памочніка з гарадскога тэлефона набярыце 8 029 777 0870 сістэма папросіць ўвесці нумар вашага мабільнага тэлефона і пароль, які неабходна ўсталяваць, спачатку патэлефанаваўшы па нумары 087021. Апісанне паслугі Мабільны Памочнік Інтэрнэт-ПамочнікПрытрымліваючыся інструкцый, увядзіце нумар вашага тэлефона і пароль (супадае з паролем доступу да Мабільнага Памочніка). Вы трапляеце на вашу персанальную старонку, дзе размешчаныя астатак сродкаў на асабовым рахунку, інфармацыя аб плацяжах, і дзе таксама можна замовіць дастаўку рахунку. Апісанне паслугі Інтэрнэт-Памочнік USSD-запыт балансуUSSD-запыт балансу — гэта дадатковая паслуга сувязі, якая дазваляе абаненту МТС з дапамогай запыту на USSD-нумар *100# |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
© 2002-2010 СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». Усе правы абаронены