|
||
Тэлефануйце нам:(+375 17)237-98-98 |
Дэталізаваны рахунакДэталізаваная справаздача па балансе забяспечваецца за перыяд з моманту выстаўлення апошняга чарговага рахунку да моманту паступлення заяўкі на атрыманне гэтай дэталізаванай справаздачы. Дэталізацыю размоваў за ранейшы перыяд вы можаце атрымаць, замовіўшы Дэталізаваны рахунак. Дэталізацыя рахунку можа быць перыядычнай ці разавай. Перыядычны дэталізаваны рахунакКалі ў абанента падключаная перыядычная паслуга «Дэталізаваны рахунак», то да кожнага чарговага рахунку будзе прылагацца расшыфроўка размоваў за папярэдні месяц. Паслуга аплачваецца ў адпаведнасці з выбраным тарыфным планам. Яе можна дадаць, звярнуўшыся ў Цэнтр абслугоўвання абанентаў МТС, а таксама праз Мабiльны Памочнiк па нумары 08802441 (тэлефанаванне ў хатняй сетцы) ці праз Інтэрнэт-Памочнiк, аплаціўшы дадаванне паслугі. Разавы дэталізаваны рахунакРазавая дэталізацыя размоваў замаўляецца абанентам праз Мабiльны Памочнiк, Інтэрнэт-Памочнiк ці Цэнтр абслугоўвання абанентаў МТС. Замова праз Мабiльны Памочнiк па нумары 0880142 (тэлефанаванне ў хатняй сетцы) ці Інтэрнэт-Памочнiк магчымы за апошнія 90 дзён, у Цэнтры абслугоўвання абанентаў МТС — за неабмежаваны перыяд часу. Паслуга аплачваецца ў адпаведнасці з выбраным тарыфным планам. |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
© 2002-2010 СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». Усе правы абаронены