Тэлефануйце нам:

(+375 17)

237-98-98

Інтэрнэт-Памочнік

Гэта паслуга дазваляе абанентам МТС пры дапамозе сеткі Інтернет атрымаць доступ да асабістага рахунку.

Карыстанне паслугай Інтэрнэт-Памочнік

Паслуга Інтэрнэт-Памочнік па змоўчанні адключана ва ўсіх абанентаў. Яе падключэнне абанент робіць самастойна праз Мабiльны Памочнік, набраўшы з мабільнага тэлефона нумар 08702446 ці ў Цэнтры абслугоўвання абанентаў МТС. Пры неабходнасці з цягам часу абанент можа адмовіцца ад паслугі.

Для ўваходу ў сістэму неабходна з камп'ютару зайсці на сайт https://issa.mts.by/ , увесці нумар тэлефона і пароль. Пароль для доступу ў Інтэрнэт-Памочнік (лічбавая камбінацыя да 7 знакаў) — такі ж, як для ўваходу ў Мабiльны Памочнік з гарадскога тэлефона. Пароль задаецца абанентам пры тэлефанаванні ў Мабiльны Памочнік з мабільнага тэлефона па нумары 087021.

Увага!
Пры недакладным увядзенні пароля 3 разы запар ён становіцца несапраўдным, і паўторнае ўвядзенне магчымае толькі з мабільнага тэлефона праз Мабiльны Памочнік.

Для таго, каб скарыстацца гэтай паслугай, пераканайцеся, што:

  • Ваш браўзер падтрымлівае пратакол бяспекі SSL, напрыклад, Microsoft Internet Explorer ці Netscape Communicator версіі не ніжэй за 4.0. Сертыфікат выпісаны IT Dept Mobile TeleSystems llc. Minsk BY, адбітак (MD5) A8 A1 F7 C0 89 78 A3 2B 3D BE C4 A7 AD 0E FB 65
  • Опцыя «запіс cookies» у вашам браўзеры ўключаная;
  • Ваш проксі-сэрвер, праз які вы, магчыма, працуеце, ці міжсеткавы экран слушна наладжаныя (дазваляюць усталёўваць злучэнне па порце HTTPS - 443).

Асноўныя магчымасці Інтэрнэт-Памочніка

Стан рахунку

Баланс асабістага рахунку і метад аплаты.

Залічаныя плацяжы

Сума і дата залічэння плацяжоў на ваш асабісты рахунак.

Тарыфы і паслугі

Стан вашага абаненцкага нумара, набор актыўных паслуг і іх кошт, назва тарыфнага плану, паводле якога ажыццяўляецца абслугоўванне вашага тэлефона.

Даставіць рахунак

Атрыманне выстаўленых рахункаў, замова рахунку на перадаплату, дэталізацыі размоваў і дэталізаванай справаздачы па балансе; дастаўка будзе здзейснена або па пазначаным вамі нумары факса, або па электроннай пошце.

Заяўкі і вынікі аперацый

Утрымлівае інфармацыю пра заказаныя вамі рахункі і дэталізацыі размоваў, а таксама пра вынікі іх дастаўкі.

Змяненне спісу паслуг

Магчымасць дадавання/адмены перыядычных паслуг, усталявання/зняцця дабраахвотнай блакіроўкі вашага абаненцкага нумара.

Змяненне адраса дастаўкі рахункаў

Вам будзе прапанавана змяніць метад дастаўкі рахунку: па факсе, электроннай пошце ці адмовіцца ад дастаўкі рахунку, т. б. абраць метад дастаўкі рахунку «На рукі». Таксама вы можаце выбраць адзін з адрасоў дастаўкі рахунку, якія вы пазначылі раней.

Тэкставыя паведамленні

Адпраўка SMS-паведамлення на мабільны тэлефон абанента МТС; магчыма адкласці адпраўку паведамлення ці пазначыць апошні тэрмін яго адпраўкі.

Малюнкі і мелодыі

Магчымасць пры дапамозе SMS усталяваць на мабільны тэлефон Nokia, Siemens, Samsung новы лагатып ці мелодыю выкліку, даслаць паштоўку. Вы можаце заказаць дастаўку графічнага/музычнага паведамлення як на свой мабільны тэлефон, так і іншым абанентам МТС.

Змена пароля

Колькі каштуе?

Паслуга дадаецца бясплатна і не мае абаненцкай платы.

Увайсці ў Інтэрнэт-Памочнік.

МТС Канэкт Інтэрн@йт Стань Дыджэем!

© 2002-2010 СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». Усе правы абаронены